Яндекс.Метрика Новы рэцэпт барацьбы з каронавірусам ад Лукашэнкі: мёд паспрабаваў і ў крыніцу - Магілёўскі Рэгіён

Новы рэцэпт барацьбы з каронавірусам ад Лукашэнкі: мёд паспрабаваў і ў крыніцу

13 ліпеня падчас наведвання Слаўгарадскага раёна Аляксандр Лукашэнка адкрыў новы мост праз Сож, наведаў “Блакітную крыніцу” і падзяліўся новым рэцэптам барацьбы з каранавірусам. Раней ён гаварыў пра лазню, пра трактар, які “вылечыць усіх”. Цяпер жа гаворка пайшла пра іншае.

Лукашэнку рамеснікі падарылі абярэг — фігурку дамавіка, свяцільню, а таксама мясцовы мёд. Ён прызнаўся, што і сам займаецца пчалярствам.

“Сюды трэба прыязджаць ад пандэміі лячыцца, — цытуе словы беларускага кіраўніка яго прэс-служба. — Мёд паспрабаваў, акунуўся…[у крыніцу]”.