Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

Новы сезон курсаў “Мова нанова Магілёў” (відэа)

Новы навучальны год распачалі папулярныя курсы беларускай мовы “Мова нанова Магілёў”. Гэта ўжо чацвёрты сезон, калі ў Магілёве аматары беларускай мовы могуць збірацца ў нефармальнай абстаноўцы, каб падвысіць узровень сваіх моўных ведаў, паразмаўляць, сустрэцца з цікавымі людзьмі, а то і бясплатна паслухаць выступы папулярных беларускіх музыкаў.

 

У новым навучальным сезоне на курсах з’явіліся і новыя выкладчыкі, якія будуць дапамагаць галоўнаму настаўніку Юрасю Каласоўскаму – Ірына і Зміцер. Яны самі раней былі студэнтамі курсаў, таму добра ведаюць, чаго чакаюць і што хочуць ад заняткаў людзі, якія іх наведваюць. Ужо пад час першай сустрэчы Ірына і Зміцер паспрабавалі дадаць больш інтэрактыву, вясёласці і крэатыву ў навучальны працэс.

 

Першыя заняткі адбыліся ў панядзелак, 18 верасня, іх наведала прыкладна 25 чалавек, прыйшло не мала і новых людзей. І надалей сустрэчы будуць адбывацца кожны панядзелак, пачатак у 19 гадзін, а праходзяць заняткі ў грамадскім цэнтры “Кола” па адрасе зав. Чкалава, 16.

 

Алесь Сабалеўскі.

апошія запісы

З новай “Цяпліцы” – з новымі ідэямі (Фотарэпартаж)

Дзяжурны адміністратар

В школе городских инициатив “Теплица” прошел выпускной

Сёння у прамым эфіры VOKA пакужуць прэм’еру Купалаўскага тэатра «Кароль Лір»