Яндекс.Метрика
Меркаванне

Палітоляг: апазыцыя «ўдзельнічае ў выбарчым фарсе»

Дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі палітоляг Андрэй Ягораў лічыць, што ў ацэнцы ўдзелу апазыцыі ў апошніх мясцовых выбарах трэба адштурхоўвацца ад таго, што ў Беларусі любыя выбары не з’яўляюцца дэмакратычнымі.

Андрэй Ягораў

Паводле палітоляга, уласна праз выбары ў Беларусі нельга дасягнуць рэпрэзэнтацыі ў органах кіраваньня, у дадзеным выпадку ў мясцовых саветах. Значыць, удзел у выбарах павінен разглядацца найперш для вырашэньня іншых палітычных задач.

— Дэмакратычныя сілы павінны дзейнічаць насуперак лёгіцы рэжыму. Дзейнічаць больш крэатыўна і асэнсавана для вырашэньня сваіх задач. Гэта, напрыклад, набыцьцё новых прыхільнікаў, большая ўласная кансалідацыя, прасоўваньне важных грамадзкіх інтарэсаў і г.д. Але ж мы бачым, што апазыцыя зыходзіць ня з гэтага. Яна ўдзельнічае ў гэтым выбарчым фарсе, нібыта ўяўляючы, што праходзіць рэальны працэс выбараў, — падкрэсьлівае Ягораў.

На ягоную думку, такім чынам дэмакратычная супольнасьць «хутчэй падтрымлівае існую лёгіку палітычнага рэжыму, чым супрацьдзейнічае яму».

Спадзеў істотнай часткі апазыцыі на тое, што ўлады дадуць ёй у мясцовых саветах з дзесятак месцаў, Андрэй Ягораў называе «ні на чым не заснаваным»:

— А ўлады чарговым разам выкарысталі альтэрнатыўныя палітычныя сілы для сымуляцыі выбарчага працэсу, для большай ягонай легітымацыі. І цяпер скажуць: апазыцыя ня здолела перамагчы, бо народ яе не падтрымлівае. Таму я ня бачу ніякай эфэктыўнасьці ў дзеяньнях апазыцыі.

Уладзімер ГлодРадыё Свабода

 

апошія запісы

«Боевики Вагнера» в Беларуси: новый поворот

Дзяжурны адміністратар

Сітуацыя з незалежнымі назіральнікамі ў Магілёве перад самым стартам выбарчай кампаніі

Дзяжурны адміністратар

Андрей Поротников: Из «вагнеровской» ловушки для Минска есть только плохие выходы

Дзяжурны адміністратар