Яндекс.Метрика
Культура Навіны Шклова

Памяці Уладзіміра Шыціка

На чарговым паседжанні літаратурнага салона імя Міхаіла Зарэцкага ў Шклове ўспомнілі савецкага беларускага пісьменніка-фантаста Уладзіміра Шыціка.

Беларускія дзеці ў 1970-80-х гадах у большасці сваёй з касмічнай фантастыкай знаёміліся праз творчасць нашага зямляка, пісьменніка-фантаста, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1962 года Уладзіміра Шыціка.

Нарадзіўся Уладзімір Мікалаевіч у сям’і рабочага 31 жніўня 1922 года ў Шклове. Вучыўся ў Расійскім ўніверсітэце транспарту (1943), Самарскім дзяржаўным тэхнічным ўніверсітэце (1944).

У снежні 1944 года вярнуўся ў Шклоў, працаваў тэхнікам-канструктарам на папяровай фабрыцы «Спартак». Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1949). У 1949—1952 гадах супрацоўнік рэдакцыі газеты «Сталинская молодежь», 1953—1964 — рэдакцыі газеты «Калгасная праўда» (1962—1990 — «Сельская газета»), 1965—1966 — адказны сакратар газеты «Літаратура і мастацтва», 1978—1983 — карэспандэнт «Сельскай газеты». Сябра СП СССР (з 1962).

Дэбютаваў апавяданнем у 1952 годзе (газета «Сталинская молодежь»). Значнае месца ў творчасці У. Шыціка займала фантастыка. Першая апублікаваная аповесць «Назаўсёды» выйшла ў 1958 годзе ў часопісе «Полымя». Аўтар аповесцей «Сосны адшумелі свае» (1960), «Апошняя арбіта» (1962), «Майская раніца» (1963), зборнікаў фантастычных апавяданняў і аповесцей «Зорны камень» (1967), «Парсекі за кармой» (1970), «У час не вярнуліся» (1975), «Масткі над абрывам» (1977), кніг фантастыкі і дэтэктываў «Другая версія» (1979), «Трансплутонавыя афеліі» (1982), «Левы рэйс» (1983), «Ускосныя доказы» (1985), «Камандзіроўка ў сваім горадзе» (1989), «Падстаўка» (1990), апавядання для дзяцей «Як малако на стол прыйшло» (1979). За літаратурную дзейнасць узнагароджаны медалём.

Аб творах Уладзіміра Шыціка пісалі вядомыя пісьменнікі і крытыкі: М. Ваданосаў, В. Когут, Н. Цыпіс.

Памер Уладзімір Шыцік у 2000 годзе і пахаваны ў Мінску.

Сваімі ўражаннямі аб творчасці Уладзіміра Шыціка падзяліліся П.Мігурскі, А.Грудзіна, Р.Кастусёў.

Пётр Мігурскі

апошія запісы

Наталля Батракова: «Кажуць, што пішу для хатніх гаспадынь, а поспеху абавязана мужу»

Дзяжурны адміністратар

В Шкловском районе после ДТП два человека оказались в больнице

Дзяжурны адміністратар

Могилевский областной театр кукол приостановил показ спектаклей до 21 апреля

Дзяжурны адміністратар