Яндекс.Метрика
Здарэнні Навіны Чэрыкава

Памёрла жыхарка Чэрыкава, якую раней пабіў муж

У Чэрыкаве памерла 38-гадовая жанчына, якую за два дні да гэтага жорстка збіў 39-гадовы муж. Яна не звярнулася ў міліцыю, а хуткую выклікала толькі праз два дні, калі стала кепска. Жанчыну шпіталізавалі, але ў той жа дзень яе не стала.

Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, раніцай 14 траўня ў жонкі з мужам узнік канфлікт. Мужчына накінуўся на яе, біў па ўсім целе рукамі і нагамі. Экспертыза засведчыла, што прычынай смерці сталі менавіта нанесеныя цялесныя пашкоджанні.

Мужчыну затрымалі, крымінальную справу распачалі па артыкуле”наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага” (ч. 3 арт. 147 КК). Праводзіцца далейшае расследаванне, прызначаны экспертызы.

апошія запісы

В Могилеве на газеты заставляют подписываться даже школьников (ФОТО)

Дзяжурны адміністратар

В Горках молодой парень попал под колеса Volvo прямо на пешеходном переходе

Дзяжурны адміністратар

Прокуратура проверила, как в Бобруйске смотрят за дорогами. Плохо, однако

Дзяжурны адміністратар