Яндекс.Метрика Пілігрымка ў «беларускую Чэнстахову» стане апошняй у сёлетнім сезоне пешых пілігрымак да Маці Божай - Магілёўскі Рэгіён

Пілігрымка ў «беларускую Чэнстахову» стане апошняй у сёлетнім сезоне пешых пілігрымак да Маці Божай

ІІІ пешая пілігрымка вернікаў Магілёўшчыны, якая 8 верасня вырушыць з Магілёва ў Бялынічы, завершыць сезон пешых вандровак па марыйных мясцінах Беларусі.

Пачаўшы з сакавіка, наш партал публікаваў матэрыялы, прысвечаныя гісторыі цудатворнага абраза Панны Марыі, што знаходзіўся ў Бялынічах — мястэчку, якое называлі «беларускай Чэнстаховай».

Сёлетняя пілігрымка да Маці Божай Бялыніцкай пройдзе пад дэвізам душпастырскага года ў Касцёле на Беларусі: «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства».

Пілігрымка распачнецца 8 верасня, у свята Нараджэння Панны Марыі, св. Імшой а 9-й гадзіне ў магілёўскай катэдры. Галоўная адпустовая св. Імша адбудзецца тут 9 верасня а 15-й гадзіне.

Праграма пілігрымкі

8 верасня

  • 9.00 — св. Імша ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава. Цэлебруе Біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
  • 10.00 — благаслаўленне пілігрымаў і пачатак пілігрымкі
  • 14.00 — абед
  • 18.00 — прыпынак у в. Вішаў: вячэра, малітоўны вечар, начлег

9 верасня

  • 6.30 — сняданак
  • 7.00 — выхад з Вішава
  • 11.30 — прыпынак, абед
  • 14.30 — сустрэча пілігрымаў каля капліцы Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах (вул. Калініна, 37)
  • 15.00 — адпустовая св. Імша. Цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі

Для пешых пілігрымаў будзе арганізавана вяртанне на аўтобусе ў г. Магілёў. Выезд а 18-й гадзіне ад капліцы Маці Божай Бялыніцкай.

Біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрашае да ўдзелу ў пілігрымцы і ва ўрачыстасці Маці Божай Бялыніцкай.

Крыніца: catholic.by

 

Categories Без катэгорыі