Яндекс.Метрика
Культура Навіны Шклова

Пісьменнік Уладзімір Арлоў наведаў родныя мясціны сваёй маці

1 аш
Уладзімір Арлоў

31 сакавіка папулярны беларускі пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў наведаў Шклоўскі раён.

Шклоўшчына для Уладзіміра Арлова добра знаёмы куток Беларусі. З вёскі Капысіца Александрыйскага сельсавета паходзіць яго маці. Таму, ў першую чаргу, пісьменнік пабываў у Александрыйскай школе, дзе адбылася сустрэча і размова з калектывам настаўнікаў. Уладзімір Аляксеевіч падзяліўся ўспамінамі пра свой радавод,  даследваннямі  сваіх асабістых каранёў. Асаблівую цікавасць у слухачоў выклікалі ўспаміны пра суседнюю вёску Капысіца і звесткі, пра яго матулю, якая вучылася ў Александрыйскай школе. Потым Уладзімір Аляксеевіч прэзентаваў прысутным сваю новую кнігу “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”. Аўтар трывала працаваў над гэтым творам амаль шэсць гадоў. Практычна, пасля выхаду з друку, новая праца літаральна стала бестселерам. Першы наклад практычна распрададзены за месяц. Калі параўноўваць з іншымі кнігамі Арлова, то можна сказаць, што гэта — “Краіна Беларусь” для дзяцей і падлеткаў. Або — што гэта пашыраная і дапоўненая кніга “Адкуль наш род”, якая таксама мела вялікі поспех у чытачоў. Кніга багата аздобленая малюнкамі вабітнага беларускага мастака Паўла Татарнікава.

2 аш

4 аш

Потым Уладзімір Арлоў наведаў непасрэдна вёску Капысіца і вясковыя могілкі, дзе спачываюць родзічы.

7 аш

У другой палове дня ў грамадскім цэнтры “МОСТ” горада Шклова адбылася сустрэча Уладзіміра Арлова з мясцовымі аматарамі айчыннай гісторыі і краязнаўцамі. Размова таксама пачалася з прэзентацыі новай кнігі. У ходзе выступлення аўтар расказаў аб тым, як стваралася гэта новае выданне, у тым ліку аб супрацоўніцтве з мастаком Паўлам Татарнікавым, прывёў цікавыя факты са зместу кнігі. Акрамя гэтага, пісьменнік пазнаёміў аўдыторыю слухачоў з іншымі сваімі кнігамі, напісанымі за апошні час. Сустрэча выклікала вялікі інтарэс. Як і на сустрэчы з настаўнікамі, прысутныя мелі магчымасць задаць аўтару свае пытанні і атрымаць грунтоўныя адказы. Напрыканцы мерапрыемства Уладзімір Арлоў правёў аўтограф-сесію.

5 аш

Уладзімір Аляксеевіч Арлоў нарадзіўся у 1953 годзе ў горадзе Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Наваполацку, намеснікам рэдактара наваполацкай зазеты “Хімік”, рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЕН-цэнтра, з 1986 года член рады Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жанаты, мае двое сыноў – Раман і Багдан.

Дэбютаваў вершамі ў наваполацкім студэнцкім самвыдавецкім часопісам «Блакітны ліхтар» (Наваполацк, 1973). Падчас вучобы ў БДУ Арлоў узяў удзел у памнажэнні шэрагу беларускіх кніг у Наваполацку, сярод якіх быў і «Расейска-беларускі (крыўскі) слоўнік» Вацлава Ластоўскага. Стаў адным з ініцыятараў выпуску ў Мінску самвыдавецкага літаратурнага альманаха «Мілавіца», за што выклікаўся ў КДБ, для «прафілактычнай гутаркі». Вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі. Аўтар 20 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.

Творы Уладзіміра Арлова перакладаліся на 25 моў, у тым ліку нямецкую, англійскую, польскую, чэшскую, французскую, эстонскую, літоўскую, славацкую, грузінскую і іншыя. Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Ефрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі».

Алесь Грудзіна

апошія запісы

“Міраж” пад назвай датэрміновае галасаванне

Першы дзень датэрміновага галасаваньня на радзіме Лукашэнкі. «За Рыгоравіча расьпісалася…»

Дзяжурны адміністратар

ЦГИ составил «Народную карту Могилева»

Дзяжурны адміністратар