Яндекс.Метрика
Меркаванне Навіны Крычава

Піянерства – ідэалогія знявечання маладых душ

Насельніцтва Беларусі яшчэ на сёння нібыта ў сне, у падвешаным стане. Многія не ведаюць куды б хацелі далучыцца і які накірунак больш актуальны:  захад, усход, поўнач ці поўдзень. Старэйшае пакаленне яшчэ настальгуе па савецкіх часах. І нават людзі якіх, здавалася б, цяжка асацыяваць з камуністычнымі поглядамі, маюць пэўныя сантыменты да савецкай эпохі. Настальгію старэйшага пакалення можна зразумець, бо ў савецкі  час праходзіла іх дзяцінства, юнацтва і маладосць. Тыя часы ўзгадваюцца добрым словам менавіта таму, што людзі былі маладыя, гатовыя спасцігаць новыя вяршыні і актыўна даследваць гэты свет. Такое заўжды ўзгадваецца з настальгіяй і цеплынёй, нягледзячы на час і эпоху,  палітычны рэжым і стан эканомікі.

Часта можна пачуць як добра было ў піянерскіх гуртках, бо цікава бавілі час (адпачывалі на прыродзе, разводзілі вогнішча, праводзілі конкурсы і г.д.) і шмат чаму карысным вучылі дзяцей. Можа так яно і было, аднак гэты моладзевы рух быў прадназначаны для стварэння савецкіх людзей у будучым. Больш за тое, за знешне пазітыўным вобразам піянерства хаваюцца непрыемныя і часам цалкам адмоўныя моманты. Не трэба быць даследчыкам ці прафесійным гісторыкам каб разумець, што маладыя людзі, якія выхоўваліся ў атмасферы савецкасці, будавалі свае паводзіны і погляд на жыццё на адмаўленні (часам нават супрацьстаянні) папярэдніх традыцый пакаленняў уласнага народа. Гэта было вельмі важным момантам, бо многія ранейшыя народныя традыцыі лічыліся атавізмам, які хутка знікне з савецкага свету.

А ці ўседамляе хто, што гэтыя ж самыя піянеры здзекваліся над народнымі традыцыямі, над праявамі т.зв. этнічнай рэлігійнасці? Доўгі час цікавіўшыся фальклорам і этнаграфіяй, толькі нядаўна зразумеў, што такое тушыць вогнішча “па-піянерску”, г. зн. трэба сікаць у агонь, пакуль ён не затухне. Здавалася б, што ў гэтым такога? Добрая дзіцячая забаўка….

На сённяшні момант у інтэрнэце можна ўбачыць шмат жартаў на гэтым конт, нават відэа, показак і г.д. Здаецца, парушэннем нейкай маральнасці не патыхае і тушыць такім чынам вогнішча прыкольна, у рамках нормы. Аднак гэта сведчыць, што людзі нават не ведаюць і не ўсведамляюць, што яны робяць. Цяпер растлумачу больш папулярна.  У свядомасці беларусаў (як і ў некаторых суседніх народаў) напачатку 20 стагоддзя былі вельмі моцныя яшчэ старадаўнія рэлігійныя культы. Ушанаванне вогнішча гэта праявы фетышызма беларускага насельніцтва. Пра пашанотнае стаўленне да вагню беларусаў пісаў у сваей кнізе “Пережитки древняго миросозерцания” Адам Багдановіч наступнае: «Осквернять огонь плевками или чем-нибудь в этом роде, считается делом нечестивым и небезопасным, обо «жижа», как зовется огонь на детском языке, кусается, –  и от этого на лице виноватого появляется «вогник» – особая накожная болезнь, при которой лицо покрывается струпьями, как после ожога». Адпаведнае павер’і сведчыць, што да вагню ставіліся з вялікай павагай, бо гэта субстанцыя лічылася сакральнай.

І вось у пачатку 1920-х гг. з’явілася піянерства, якое пачало супрацьпастаўляць сябе старэйшаму пакаленню і іх старадаўнім традыцыям. А паказаць знявагу да гэтых традыцый вырашылі вось такім “прыкольным” (як падумаюць некаторыя) спосабам. Але гэта знявага ўсіх традыцый свайго народа. Гэту нізасць можа зрабіць, чалавек, які не мае каранёў – манкурт. На вялікі жаль многія савецкія людзі, якраз не мелі родавага карэння і нават пасталеўшы засталіся абыякавымі да свайго народа і сваіх продкаў. Між іншым, з’яўва “тушэння” вогнішча па-піянерску вядома не толькі ў Беларусі, але і ва ўсіх краінах Усходняй Еўропы, якія былі ў складзе Савецкага Саюза. Яшчэ  раз падкрэслю: працягваць гэтым займацца нельга, бо гэта знявага да старадаўніх традыцый не толькі беларускага, але і суседніх народаў. У многіх беларускіх вёсках старадаўнія звычаі яшчэ захаваліся фрагментарна, як і на тэрыторыі некаторых суседніх краін.

Некаторыя пачнуць плакацца, абурацца і злавацца, што ёсць тыя, хто хацеў бы знесці камуністычныя помнікі і гэта лічыцца ледзь не варварствам. А вось такое стаўленне да народных традыцый хіба не назавеш гэткім словам? Мяркую, што падобную з’яву можна назваць яшчэ больш жорстка, а піянерства варта ўжо было б даўно забараніць. Гэта арганізацыя нізкадухоўная, піянерскія гальштукі ў лепшым выпадку мусяць знаходзіцца ў музеях, як напамін пра тое, што цэлыя пакаленні людзей глыбока памыляліся, падтрымоўваючы маральна знявечаных людзей ва ўладзе, якія вучылі адмаўляцца ад сваёй сутнасці і ад сваіх продкаў, прылюдна і дэманстратыўна “крута” патушыўшы “кастрик по-пионерски».

Алесь Крыжэвіч

апошія запісы

Костюковичи: выбор на стабильность

Уровень презрения

Дзяжурны адміністратар

Зинаида Милещенко: История одного стихотворения

Дзяжурны адміністратар