Галоўная » Пяць год таму было прынята рашэнне аб наданні статуса горада Кругламу

Пяць год таму было прынята рашэнне аб наданні статуса горада Кругламу

У лютым 2016 года адбылася значная падзея для Круглага, калі ўлады Магілёўскай вобласці пастанавілі надаць паселішчу статус горада. Праўда пастанова набыла сілу толькі 17 студзеня 2017 году. На 1 студзеня 2016 года ў Круглым пражывала 7620 жыхароў, але на сённяшні дзень і таго менш. Адметна, што ў 2015 годзе ў Круглым прайшлі абласныя «Дажынкі». Магчыма, гэта і стала прэцэдэнтам для надання статуса горада Кругламу. Раней Магілёўскі рэгіён згадваў пра аналагічны выпадак з наданнем статуса горада Бялынічам – https://6tv.by/pjac-god-tamu-bjalynichy-nabyli-status-gorada/.

Трэба адзначыць, што Круглае ўпершыню стала цэнтрам раёна ў 1935 годзе. Аднак у пасляваенны час у 1959—1966 гадах Круглае ўваходзіла ў Бялыніцкі раён. Толькі ў ліпені 1966 года раён быў адноўлены, а 11 сакавіка 1967 году Круглае атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу.  Цяпер жа даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны мае ганаровы гарадскі статус.

Алесь Крыжэвіч