Прэзентацыя адукацыйных магчымасцяў і праграм краін ЕС у Магілёве

Маладыя еўрапейскiя амбасадары – iнiцыятыва EU NEIGHBOURS east – з Беларусi арганiзуюць адукацыйны мікс “EU & U” – прэзентацыя адукацыйных магчымасцяў і праграм краін ЕС у Магiлёве (цэнтр Кола, зав. Чкалава, 16)Мерапрыемства адбудзецца 20 кастрычнiка 2018, (пачатак 16.00), неабхода папярэдняя рэгістрацыя.

Запрошаныя спікеры падзеляцца асабістым вопытам, раскажуць пра тонкасці і лайфхакі падачы заявак і адкажуць на любыя вашы пытанні. Падчас iвэнту вы зможаце больш даведацца пра праграму Erasmus+, European University College Association, European Youth Parliament i шэраг iншых праграм.  Восень – час, калі прага новых ведаў адольвае нас з новай сілай. І калі, як не зараз, даведацца пра тое, як гэтыя новыя веды атрымаць і заадно паспрабаваць нешта новае и выйсцi з уласнай зоны камфорту.

Крыніца:  facebook.com

Яндекс.Метрика