Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

Пятая літаратурная “Брама” пабачыла свет

Новы нумар літаратурна-мастацкага альманаха «Брама» прэзентавалі ў Магілёве 14 чэрвеня ў грамадскім цэнтры «Кола».

«Брама» – штогадовае выданне магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Альманах быў заснаваны ў 2013 годзе, і чарговы нумар за 2017 год – ужо пяты, юбілейны.

Мікола Яцкоў – старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення “СБП”
Паэт Сяргей Украінка, сябра Рэдакцыйнай рады «Брамы»
Міхась Булавацкі – настаўнік, журналіст, пісьменнік і паэт

На прэзентацыю сабралася каля дваццаці чалавек – літаратараў, аўтараў змешчаных у альманаху твораў, проста аматараў беларускага слова. Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення «Саюза беларускіх пісьменнікаў» Мікола Яцкоў звярнуўся з вітальным словам да прысутных, а сябра Рэдакцыйнай рады «Брамы» Сяргей Украінка ўзгадаў гісторыю і акалічнасці ўзнікнення альманаха. Традыцыйна, некаторыя з аўтараў, што прадстаўленыя на старонках выдання, пачыталі свае творы, нехта нават выступіў з музычнымі нумарамі.

Яраслаў Клімуць – літаратуразнаўца, пісьменнік, кандыдат філалагічных навук, дацэнт МДУ імя Куляшова
Ганна Барысевіч – настаўніца, выкладчык кафедры беларускай і рускай моў МДУ імя Куляшова
Таццяна Барысік – пісьменніца і паэтка
Юрый Несцярэнка – музыкант і літаратар, аўтар і выканаўца
Васіль Аўраменка – лекар-неўролаг, публіцвст і літаратар

Альманах, як і належыць падобнага кшталту выданню, змяшчае тэксты самай рознай тэматыкі – вершы і апавяданні, успаміны і пераклады, крытыку і кароткія агляды кніг. У пятым нумары можна пабачыць творы дваццаці шасці аўтараў, і ўсе яны, як і было задумана ад самага пачатку, друкуюцца па беларуску. Гэта адна з умоваў выдання, якое задумвалася, каб пашыраць кола аматараў беларускамоўнай літаратуры, спрычыняць і заахвочваць аўтараў, што ствараюць на іншых мовах, каб паказаць, як могуць гучаць іх найлепшыя творы менавіта па беларуску.

Набыць новы нумар выдання можна ў кнігарнях горада.

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара

апошія запісы

В Кличевском районе фермер начал выращивать жимолость

Трэш нашего городка: благоустройство от могилёвского «Зеленстроя» (ФОТОФАКТ)

Дзяжурны адміністратар

Виктор Бабарико приедет в Могилев

Дзяжурны адміністратар