Раённыя «Зажынкі» прайшлі ў Бялыніцкім раёне каля вёскі Сякерка. Фота

І хоць жніво ў гаспадарках раёна ўжо ідзе сваім поўным ходам, завяршаецца ўзборка азімага рапсу, тым не менш фальклорна-этнаграфічны абрад “Зажынкі”, праведзены ў ААТ “Новая Друць”, быў закліканы натхніць усіх удзельнікаў уборачных работ сельгаспрадпрыемстваў Прыдруцкага краю на руплівую працу, настроіць іх на забеспячэнне дастойнага выніку яе.

Ганаровымі гасцямі цяхцінскіх хлебаробаў былі: старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА, лідар абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Генадзь ЧОРНЫ, намеснік генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “Бабуліна крынка” Аляксандр МАРТЫНАЎ і іншыя адказныя пасадавыя асобы гэтага холдынгу, настаяцель царквы ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай а. Сергій, кіраўнікі, галоўныя аграномы гаспадарак Бялыніцкага раёна.

Фота: Зара над Друццю”

Міхась КАРПЕЧАНКА

Крыніца: “Зара над Друццю”

Яндекс.Метрика