Яндекс.Метрика
У Свеце

Расейскія памежнікі пачалі заносіць беларусаў у кампутарную базу, паступіла распараджэньне ФСБ

Расейскі бок узмацніў надгляд на мяжы зь Беларусьсю. Пра гэта паведамляюць кіроўцы машын, якія выяжджаюць з Расеі міжнароднай трасай М1.

«Сьцягнулі дадатковыя сілы памежнай службы ФСБ Расеі, — напісаў на сваёй старонцы ў „Фэйсбуку“ палітоляг Юры Васкрасенскі, які вяртаўся з плянавага аздараўленьня пад Смаленскам. — Вялізныя чэргі на выезд. Ад беларусаў патрабуюць афармленьня. Уносяць дадзеныя ў кампутар і запісваюць мабільны тэлефон. Потым прапускаюць. Фактычна правілы перасячэньня мяжы для грамадзян „саюзнай дзяржавы“ зьмянілі ў аднабаковым парадку».

У Памежным упраўленьні Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі па Смаленскай вобласьці пацьвердзілі Свабодзе, што паступіла распараджэньне занатоўваць дадзеныя грамадзянаў Беларусі, якія перамяшчаюцца ў абодвух кірунках, але гэта не азначае, што гаворка пра «закрыцьцё мяжы».

Прычыны падобнага кроку не называюцца. Па камэнтары параілі зьвяртацца ў цэнтральны апарат ФСБ у Маскве. Там, у сваю чаргу, папрасілі накіраваць афіцыйны запыт.

У Памежным камітэце Беларусі пакуль не ўдалося атрымаць камэнтару.

29 ліпеня затрымалі 33 расейскіх грамадзянаў, якіх улады Беларусі абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў. У Маскве заяўляюць, што гэта прадстаўнікі ахоўнага агенцтва, якія празь Беларусь транзытам дабіраліся ў Стамбул.

Крыніца: Радыё Свабода

 

апошія запісы

«Победа» Лукашенко отбросила Беларусь на десять лет назад

Давить на окружение. Евросоюз готовит новые санкции для Беларуси

Дзяжурны адміністратар

Песня всех протестов. Каталонские “Стены” через всю Европу добрались до Беларуси

Дзяжурны адміністратар