Яндекс.Метрика Рассельгаснагляд зняў санкцыі з магілёўскіх прадпрыемстваў - Магілёўскі Рэгіён

Рассельгаснагляд зняў санкцыі з магілёўскіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд адмяніў з 3 лістапада санкцыі на пастаўкі малочнай прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў, паведамляецца на сайце ведамства.

У прыватнасці, санкцыі на пастаўкі знятыя з наступных прадпрыемстваў: ААТ “Мілкавіта”, філіял “Быхаўскі” ААТ “Бабушкина крынка”, філіял “Слаўгарадскі” таго ж прадпрыемства і цэх па вытворчасці сыроў у г. п. Бялынічы таго ж ААТ “Бабушкина крынка”.

Яны могуць пастаўляць у Расію масла, сыр, тварог і тварожную прадукцыю, сухую малочную сыроватку. Прадукцыя павінна быць зробленая не раней за 3 лістапада 2018 года, а таксама мець электронны ветэрынарны сертыфікат.