Яндекс.Метрика
Меркаванне Навіны Касцюковіч Навіны Клімавіч Навіны Краснаполля Навіны Крычава Навіны Слаўгарада Навіны Хоцімска Навіны Чэрыкава

Рэфармаванне эканомікі рэгіёнаў па прынцыпу «У семи нянек – дитя без глаза»

Рыгор Кастусёў

У бягучым 2017 годзе Урад Беларусі па патрабаванні кіраўніка дзяржавы ў чарговы раз актыўна заняўся эканомікай рэгіёнаў. Па маючайся інфармацыі, улады ўжо распрацавалі шэраг праграмных дакументаў з мэтай рэанімацыі дэпрэсіўных раёнаў краіны.

 Так, 8 чэрвеня 2017 года міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі пры наведванні Аршанскага раёна прэзентаваў мясцоваму кіраўніцтву і прадстаўнікам бізнэса Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.

Прадстаўлены дакумент быў распрацаваны згодна патрабаванняў А.Лукашэнкі, прагучаўшых у час выступу ў парламенце краіны са штогадовым пасланнем ў красавіку бягучага года.

Характарызуючы сацыяльную частку Праграмы, міністр эканомікі падкрэсліў, што асноўная задача Праграмы – гэта стварэнне камфортных умоваў для пражывання насельніцтва, у тым ліку – рашэнне пытанняў па забяспячэнні жыллём за кошт зніжэння кошту квадратнага метра.

Колькі ўжо такіх праграмаў па рэфармаванні рэгіёнаў было прынята ў нашай краіне?

 Роўна два гады таму назад, 8-га чэрвеня 2015 года быў падпісаны Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за №235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-усходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці» (Крычаўскі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Касцюковіцкі, Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі, Хоцімскі раёны).

Фінансаванне расходаў на стварэнне інжынернай і транспартнай інфраструктуры, неабходнай для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі паўднёва-усходняга рэгіёна вобласці з ліпеня 2015 года па 31 снежня 2020 павінна здзяйсняцца ў памеры 50% за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэта і 50% за кошт сродкаў кансалідаванага бюджэта Магілёўскай вобласці.

Згодна дадзенага указа была створана цэлая Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-усходняга рэгіёна.

 Заказчыкам-каардынатарам Праграмы з’яўляецца Магілёўскі аблвыканкам.

Заказчыкамі Праграмы з’яўляюцца Крычаўскі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Касцюковіцкі, Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі, Хоцімскі райвыканкамы.

Каардынатарамі Праграмы з’яўляюцца Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства спорта і турызма, Міністэрства транспарта і камунікацый, Міністэрств эканомікі, Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў, Беларускі дзяржаўны канцэрн «Белдзяржхарчпром», Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі.

На кіраўнікоў міністэрстваў, канцэрнаў, абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў ускладзена персанальная адказнасць за своечасовасць выканання мерапрыемтсваў Праграмы, мэтавае і эфектыўнае выкарыстанне фінансавых сродкаў прадугледжаных на іх рэалізацыю.

Кантроль за выкананнем дадзенага Указа ўскладзен на Камітэт дзяржаўнага кантроля.

Штогод, пачынаючы з 2016 года, да 20 красавіка чыноўнікі павінны дакладваць кіраўніку краіны аб ходзе рэалізацыі дадзенага Указа і Праграмы.

Чым жа могуць пахваліцца ўсе гэтыя чыноўнікі ў плане выканання Указа прэзідэнта №235 ад 8-га чэрвеня і Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-усходняга рэгіёна Магілёўшчыны?

 А чым тут хваліцца, калі дарэфармаваліся да такой ступені, што з тэрыторыі Краснапольскага раёна ў апошнія гады пачалі з’язджаць нават, людзі, што не пабаяліся наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі і засталіся тут жыць і працаваць.

А як быць з Крычаўскім раёнам, былым прамысловым флагманам рэгіёна, які па выніках рэйтынгу сацыяльна-эканамічнага развіцця гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці 2016 года скаціўся з шостай пазіцыі на перадапошнію – 20-ю.

Не лепшым чынам выглядае сацыяльна-эканамічнае палажэнне і іншых раёнаў.

 Відаць, непашчасціла паўднёва-усходнім раёнам Магілёўшчыны, папаўшы ў Праграму і Указ прэзідэнта.

Непашчасціць і Аршаншчыне. Даканаюць чыноўнікі да канца і Аршанскі раён.

Бо сярод чынавенства Беларусі цалкам адсутнічае разуменне неабходнасці дэцэнтралізацыі ўлады і развіцця мясцовага самакіравання, што ў значнай ступені можа паспрыяць у вырашэнні шматлікіх праблем гарадоў і раёнаў краіны.

У Беларусі даўно назрэла неабходнасць правядзення рэформы адміністратыўна-тэрытарыяльнага дзялення.

На сучасным этапе кожны рэгіён, незалежна ад яго ўзроўню, павінен мець доўгатэрміновую Стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця, якая будзе ўлічваць месца рэгіёна ў тэрытарыяльнай структуры дзяржавы і вызначаць самы эфектыўны шлях яго развіцця з улікам прыродных, эканамічных і людскіх рэсурсаў.

Без дэцэнтралізацыі ўлады і развіцця мясцовага самакіравання, без рэформы адміністратыўна-тэрытарыяльнага дзялення і распрацоўкі даўгатэрміновых Стратэгій сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў усе гэтыя Указы і Дзяржаўныя праграмы так і застануцца нагодай для марнатраўства дзяржаўных фінансавых сродкаў.

Намеснік старшыні БНФ Рыгор Кастусёў

 

апошія запісы

Власть не стала вегетарианкой: зачем Лукашенко напомнил про расстрелы

Дзяжурны адміністратар

«Лукашенко знает, что страна ему уже не принадлежит. И потому так напуган»

Дзяжурны адміністратар

Александр Класковский: Лукашенко мобилизует вертикаль на защиту своей власти

Дзяжурны адміністратар