Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Рымашэўскі падарыў насоўку Марзалюку, каб выціраць слёзы падчас выступаў Лукашэнкі

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі 29 кастрычніка ў Магілёве ў якасці даверанай асобы каардынатар БХД Алега Аксёнава ўзяў удзел у запісе тэледэбатаў з дзейным дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ігарам Марзалюком, паведамляе bchd.info.

Фота: БХД

Паводле сустаршыні БХД, Марзалюк расказваў, як працаваў гэты тэрмін дэпутацтва, але так і не адказаў, чаму галасаваў за антынародныя дэкрэты.

Падчас дэбатаў Віталь Рымашэўскі таксама падарыў яму насоўку, каб было чым выціраць слёзы падчас выступаў Аляксандра Лукашэнкі.

“Думаю, што гэтыя дэбаты могуць зняць з эфіру, бо спадар Марзалюк быў вельмі засмучаны. Пасля эфіру тлумачыў, што гэта былі не слёзы захаплення ад прамовы Аляксандра Лукашэнкі, а слёзы захаплення ад таго, што трэба бараніць незалежнасць, пра якія казаў кіраўнік Беларусі. Я ніводным словам не парушаў закон пра правядзенне выбараў, усё было ў межах заканадаўства, але думаю, што Марзалюк зробіць усё, каб гэтыя дэбаты не пайшлі ў эфір”, – заявіў сустаршыня БХД.

апошія запісы

Магілёўца два дні пратрымалі ў ізалятары за бел-чырвона-белы сьцяг, а справу накіравалі на дапрацоўку

Дзяжурны адміністратар

Слабонервным не смотреть. В Могилёве коммунальщики не приехали чистить канализацию (ФОТО)

Дзяжурны адміністратар

Надо думать, каких женщин приглашать в гости: могилевчанин остался без денег