Яндекс.Метрика
Меркаванне Навіны Чэрыкава

Самацёк

Сямён Панізоўцаў

Па ўсёй бачнасьці, тэма добраўпарадкаваньня

нашага горада ня зьнікне яшчэ доўгі час. А мо і

 ніколі! Мабыць, такая біяграфія ўжо наканавана

Чэрыкаву.

У гэтым годзе зіма падкідвала такія-сякія сюрпрызы. З цяжкасьцю спраўляліся з імі камунальныя службы (аб гэтым было надрукавана ў артыкуле “І зноў пра – сьцёжкі-дарожкі). А з надыходам вясны з’явіліся новыя, асаблівыя нязручнасьці: паколькі сьнегу ўсьцяж тратуараў за зіму награблі багата, інтэнсіўнае яго таяньне справакавала патокі вады. І атрымоўваецца зараз, як у той песьні з нашага далёкага юнацтва “А вода па асфальту рекой…”. І гэта ў горадзе высокай культуры, які атрымлівае прызавыя дыпломы на конкурсах! Можна ўявіць, якое становішча ў астатніх гарадах нашай сянявокай!

Нехта з Асіповічаў пабываў у Чэрыкае. Мабыць, наведваў сваякоў. У сацыяльных сетках ён напісаў: “Побыл в Черикове на ул. Я. Купалы, полный…” –  а далей слова, якое  я не магу напісаць.

І сапраўды, калі пройдзеш па нашаму гораду ў неспрыяльную пагоду, рука міжволі цягнецца да пяра. Высілкаў не хапае, каб стрымаць свае эмоцыі. Іх, між іншым, накапліваецца, як ў той шкарбонцы, за перыяд сьнежнай зімы. Але адпачынку для душы няма і ўвесну. Ды й увогуле, пасьля добрага дажджу і ўлетку, і ўвосень часьцяком можна папасьць пад халодны душ з-пад колаў праходзячага транспарту.  У выходныя дні з горам папалам па тратуарам у такія дні яшчэ ісьці можна (а куды падецца?). А вось у буднія дні, калі транспартныя сродкі ня едуць, а ляцяць “табуном”, парушаючы хуткасны рэжым,  пешаходу рухацца да сваёй мэты і па сваіх справах вельмі складана. Бо праезджая частка дарогі ўся ў ямінах-калдобіах. Прыняла выгляд карыта, ў якім вельмі зрыучна збірацца атмасферным ападкам. Ліўнёвай каналізацыі няма, як і няма аніякіх адмысловых канавак для сьцёка вады. Яна і шуруе патокам па схілу па ўсёй шырыні вулуліцы. А там, дзе схілу няма, стаяць лужыны. Вось і ляцяць патокі бруднай вадкасьці на тратуары із-пад колаў “ашалелых”аўто.

На вул. Ракасоўскага

Па вуліцы Ракасоўскага на ўчастку ад гатэлю і да былога маслазавода – векавое балота! На перакрыжаваньні вуліц Болдзіна і Валадарскага – такая ж карціна. Там з 1960-х ня могуць навесьці парадак. І гэта “кіно” на цэнтальных вуліцах. Пра перыферыю і казаць няма чаго!

   У такія перыяды работнікам ДАІ трэба было б актывізаваць сваю работу на вуліцах горада. Бо кіроўцы аўто ігнаруюць указаньні дарожных знакаў, якія патрабуюць зьніжэньня хуткасьці ў межах населенага пункту.

Зразумелая справа, што ў неспрыяльнае надвор’е на тратуарах таксама не праблема сутыкнуцца з лужынай. А паколькі вулічнае асвятленьне у нас, як правіла, ўключаюць ужо ўпрыцемкі, не складана набраць у чаравікі ледзяной вады.

  

 І НЕКАЛЬКІ СЛОЎ ПРА МОСТ ЦЕРАЗ СОЖ

Як вядома, ў Чэрыкаве мост цераз раку Сож адзін. Ім карыстаюцца і кіроўцы аўто, і пешаходы. Трэба адзначыць, што гэтая пераправа, безумоўна, на адпавядае вызаву нашага часу: палатно вузкае, для пешаходаў увогуле няма зручнасьцяў хадзіць. Хаця і рабілі недзе ў 1990-х рэканструкцыю, але пасьля яе мала чаго зьмянілася. Адгарадзілі па абодва бакі маста вузенькія праходы, па якіх пешаходы, ідучы насустрач адзін другому, ня змогуць разьмінуцца. А тут яшчэ з аднаго боку маста ўвогуле праход закрылі.

Для пешаходаў праход закрыты

А падыйсьці да маста яшчэ паспрабуйце. Тратуары вузкія, ды й тыя неачышчаныя ад сьнегу, заплылі гразьзю. Ёсьць рызыка папасьць пад аўто.

Да маста падыйсьці праблематычна

Міжволі паўстае пытаньне: а дзе ж нашы дарожныя службы?

Вось толькі па такому “калідору” можна ісьці

Прыйшла вясна. А за ёй прыйдзе і лета з восеньню. Моладзь захоча схадзіць за мост, каб палюбавацца хараством прыроды. Людзі з вёскі Гронаў часьцяком ходзяць пешшу ў Чэрыкаў (не ва ўсіх жа ёсьць транспартныя сродкі). І як людзі будуць “шпацырыць” па адной “сьцяжынцы” маста, сутыкаючыся лоб у лоб, цяжка ўявіць!

АДНЫМ СЛОВАМ, СКЛАДВАЕЦЦА ТАКОЕ ЎРАЖАНЬНЕ, ШТО Ў ЧЭРЫКАВЕ ЎСІ СПРАВЫ ПУШЧАНЫ НА САМАЦЁК! ЯК ТАЯ ВАДА ПА АСФАЛЬТУ: ЦЯЧЭ САБЕ І ЦЯЧЭ! А КУДЫ???…

На тратуары можна патрапіць пад халодны душ
Вада, вада, кругом вада
І як тут прайсьці, а яшчэ без вулічнага асьвятленьня

СЯМЁН ПАНІЗОЎЦАЎ. ФОТА АЎТАРА

апошія запісы

Владимир Лапцевич: Коронавирусно-политическая заметка

Дзяжурны адміністратар

Власть не стала вегетарианкой: зачем Лукашенко напомнил про расстрелы

Дзяжурны адміністратар

«Лукашенко знает, что страна ему уже не принадлежит. И потому так напуган»

Дзяжурны адміністратар