Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

“Шалом, Беларусь, прывітанне, Ізраіль!”

Імпрэза пад такой назвай, прысвечаная 70-годдзю дзяржавы Ізраіль і сяброўству Беларусі з гэтай краінай, адбылася ў магілёўскай Абласной бібліятэцы ў аўторак 15 мая.

Удзел у вечарыне прыняў надзвычайны і паўнамоцны пасол Ізраіля ў Беларусі Алон Шогам. У сваім прывітальным слове кіраўнік дыпламатычнай місіі ўзгадаў непарыўныя і шчыльныя сувязі паміж Беларуссю, беларусамі і габрэямі, пра тое, што і заснавальнікі дзяржавы Ізраіль, і шмат якія цяперашнія лідары, навукоўцы і творчыя людзі з’яўляюцца выхадцамі з беларускай зямлі.

З цёплай прывітальнай прамовай выступіў кіраўнік дыпламатычнай місіі Ізраіля ў Беларусі Алон Шогам

 

Алон Шогам – надзвычайны і паўнамоцны пасол Ізраіля

«Мы два блізкіх народа, а ў некаторых сэнсах, можа нават і адзін, настолькі цесна мы звязаны гістарычна» – адзначыў спадар Алон Шогам.

 

Гэтую думку спадара пасла падтрымаў і старшыня магілёўскай суполкі ТБМ Алег Дзьячкоў. Ён згадаў некаторых вядомых нашых землякоў, якімі мы можам ганарыцца, як, напрыклад, кампазітар Эдуард Калманоўскі, ці знакаміты пісьменнік-фантаст Айзек Азімаў. Падзякваў Алег і прадстаўнікам магілёўскай габрэйскай абшчыны, якія даследуюць гісторыю свайго народу на нашых землях, захоўваюць і пашыраюць веды пра мінулае, падтрымліваюць і паглыбляюць шчыльныя сяброўскія сувязі паміж нашымі народамі.

 

Алег Дзьячкоў – ​старшыня магілёўскай суполкі ТБМ імя Скарыны

Па словах старшыні яўрэйскай абшчыны Магілёва Аляксея Каплана, каля 60 чалавек актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах гэтай суполкі. Нядаўна адзначылі 20-годдзе стварэння габрэйскага тэатру «Шалом», які з’яўляецца адзіным падобным самадзейным тэатрам сярод усіх нацыянальных яўрэйскіх суполак у Беларусі. Даўнія і цесныя сувязі гэта суполка мае і з магілёўскай арганізацыяй Таварыства беларускай мовы імя Скарыны. Сябры суполак прымаюць актыўны ўдзел і падтрымліваюць розныя імпрэзы сяброўскіх аб’яднанняў, зачастую, як і гэтым разам, арганізуюць і праводзяць сумесныя вечарыны, разнастайныя святочныя і памятныя сустрэчы.

 

Аляксей Каплан – старшыня яўрэйскай абшчыны Магілёва

 

Святочная вечарына была аздоблена выкананнем песень і вершаў, прысвечаных юбілейнай нагодзе
Адну з песень, пры чым часткова на ідзіш, а часткова па-беларуску, выканалі ўсе разам

 

​Тэматычная выстава ад Абласной бібліятэкі імя Леніна

Акрамя цёплых словаў, на сённяшняй імпрэзе прагучалі песні і вершы, прысвечаныя па-сапраўднаму дзіўнай краіне Ізраіль, паказалі прэзентацыю яе навукова-тэхнічных дасягненняў, правялі невялічкую віктарыну з прызамі. Супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі выставу рознага кшталту кніг і выданняў, прысвечаных як самой дзяржаве Ізраіль, так і культуры і гісторыі габрэйскага народу.

Мерапрыемства адбылося з ініцыятывы гарадской суполкі «Таварыства беларускай мовы», зладзіла і правяло вечарыну таварыства «Магілёўская яўрэйская абшчына» пры арганізацыйнай падтрымцы магілёўскай Абласной бібліятэкі імя Леніна.

 

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара.

апошія запісы

Могилевская областная избирательная комиссия рассказала о достоверных подписях за претендентов в кандидаты

Дзяжурны адміністратар

Владимир Шанцев: Кто будет считать наши голоса на выборах 9 августа?

Дзяжурны адміністратар

Прокуратура выявила массу нарушений в охране историко-культурного наследия в Могилевской области