Яндекс.Метрика Што трэба ведаць пра кібербулінг? Ток-шоў у Бабруйску 24 лістапада - Магілёўскі Рэгіён

Што трэба ведаць пра кібербулінг? Ток-шоў у Бабруйску 24 лістапада

Імклівае развіццё сеціва прыносіць не толькі відавочныя выгоды, але і небяспеку. Многія карыстальнікі інтэрнэту кожны дзень сутыкаюцца з такой з’явай, як кібербулінг. У тым ліку і ў нашай краіне. Найперш гэта тычыцца дзяцей і падлеткаў.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае абмеркаваць гэтую з’яву на адмысловым ток-шоў, якое адбудзецца 24 лістапада ў Бабруйску ў межах праекта “Маё права”. Падчас дыскусіі мы паспрабуем разам вызначыць, што ж такое кібербулінг, якія віды яго існуюць і якія могуць быць наступствы, як не стаць яго ахвярай і да каго звяртацца ў выпадку, калі цябе цкуюць у сеціве.

Спецыяльныя госці ток-шоў:

Ілляна Матвіенка – сямейны псіхолаг, выкладчыца псіхалогіі. Аўтар, арганізатар, вядоўца профільных праектаў “Школа без булінгу – здаровыя стасункі”, “Эфектыўныя камунікацыі. Стасункі – навык ХХІ стагоддзя”.

Віталь Каратыш – заснавальнік і каардынатар некамерцыйнага праекта па развіцці крытычнага мыслення і супрацьстаяння фэйкам, кіраўнік аддзела сацыялагічных даследаванняў у лабараторыі “НОВАК”.

Да ўдзелу запрашаюцца падлеткі, бацькі, настаўнікі і ўсе, хто мае жаданне навучыцца правільнай і бяспечнай камунікацыі ў сеціве.

Ток-шоў “Што трэба ведаць пра кібербулінг?”

Тайм-клуб “13:87”

(г. Бабруйск, вул. Чонгарская, 54)

24 лістапада

Пачатак а 13-й

Уваход вольны!

Даведкі: +375297825115