Яндекс.Метрика Што з вадой у Асіповіцкім водасховішчы? На бераг пачалі выпаўзаць ракі - Магілёўскі Рэгіён

Што з вадой у Асіповіцкім водасховішчы? На бераг пачалі выпаўзаць ракі

На Асіповіцкім вадасховішчы — чарговая загадка прыроды.  Напрыканцы мая рыбакі-аматары заўвыжылі ў вадаёме прыкметы заморных з’яў.  Стандартная праверка якасці вады не выявіла хімічнага забруджвання ці крытычнага падзення ўзроўню кіслароду, таму 18 чэрвеня па ініцыятыве Асіповіцкай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Бабруйская міжрайлабараторыя аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя прыступіла да правядзення замераў па пашыранай праграме.

Напярэдадні ад мясцовых рыбакоў да эколагаў паступіла некалькі паведамленняў аб незвычайных паводзінах воднай фаўны: на бераг пачалі выпаўзаць ракі…

Гэтая інфармацыя таксама будзе праверана спецыялістамі, а раённая газета «Асіповіцкі край” працягне сачыць за развіццём сітуацыі.

Фота: “Асіповіцкі край”