Сітуацыя з незалежнымі назіральнікамі ў Магілёве перад самым стартам выбарчай кампаніі

Для грамадзянаў краіны ўсенароднае мерапрыества пад назвай “Выбары прэзідэнта” павінна стаць сапраўдным святам. Вось наступіў адзін з нешматлікіх момантаў у нашым жыцці, калі мы можам, хочам і павінны аб’яднацца – як сапраўдныя браты і сёстры. Высвятляем, як разумеюць такую сітуацыяю розныя людзі.

 У выдатным святочным настроі два незалежных назіральніка ад кампаніі “Права выбару” спадар Юрый і спадар Яўген з’явіліся на ўчастку №14 Ленінскага раёна горада Магілёва  трэцяга жніўня, каб афіцыйна зарэгістравацца.

Іх чамусьці адразу папярэдзілі: “Ну, усё, мы вас зарэгістравалі, заўтра можаце не прыходзіць”. Назіральнікі, якія толькі што набылі афіцыйны статус і настроіліся прынесці пользу краіне, моцна здзівіліся такой “гасціннасці” ад людзей, якія толькі тэхнічна абслугоўваюць кампанію.

Вельмі ветліва і тактоўна спадар Юрый і спадар Яўген патлумачылі паважанай Шанталосавай Галіне Станіславаўне, што такія парады ніхто з выбарчай камісіі даваць не мае права. Таксама растлумачылі, што галоўныя асобы на выбарах – гэта выбаршчыкі, то бок народ.

Паколькі ўсе праўладныя структуры на дадзены момант і на вялікі жаль “страшно далеки от народа”, адразу пасля выбаршчыкаў па значнасці ідуць назіральнікі незалежныя. Яны, як правіла, заўсёды разам з народам. Потым ідуць сябры камісіі – яны таксама народ, але, як правіла, прызначаны пад прымусам фармальна адседзець свой час на ўчастку. Назавем іх “тыя, хто незаўважна спачувае”.

І самы апошні ў гэтым шэрагу – старшыня камісіі. Таму што ён бліжэй да ўсіх тых, хто “от народа далёк” (па выразу правадыра міравога пралетарыяту В. І. Леніна). Іерархія ж начальства самога спадара старшыні заводзіць у такія далі, адкуль народ і ўвогуле не праглядаецца.

Нам не вядома, ці пагадзілася ў душы Шанталосава Галіна Станіславаўна з такой пастаноўкай пытання, але тое, што для яе гэта было адкрыццём – відавочна.

Вось і вынік – трэба абавязкова займацца адукацыяй сябраў камісіі на асобна ўзятых участках. А пакуль – чакаем навінаў з  першага дня датэрміновага галасавання.

Дзмітрый Нікалаеў

Яндекс.Метрика