Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

“Скарбніца Падняпроўя” запрашае сяброў

Fest

Абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Скарбніца Падняпроўя” стартуе 27 лютага на базе Магілёўскага метадычнага цэнтра народнай творчасці (вул. Першамайская, 10). Розныя імпрэзы будуць адбывацца кожную пару года – яшчэ ў красавіку, ліпені і верасні, а яго вынікі будуць падведзеныя ў кастрычніку. Мэтай фэста з’яўляецца вывучэнне, аднаўленне і захаванне мясцовых традыцыйных культур. Апошнім часам традыцыйная культура разглядаецца дзяржавай, як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця. Дарэчы, магілёўскі Цэнтр сёння каардынуе працу трох тысячаў клубных фармаванняў, у вобласці налічваецца 472 творчыя калектывы, з якіх 15 маюць статус “Заслужаны аматарскі калектыў Беларусі”.

27 лютага фэст распачнецца першым каляндарным зімовым турам “Зімовыя святы Магілёўшчыны”, у якім прымуць удзел выканаўцы, калектывы і майстры Бялыніцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага і Горацкага раёнаў. У фестывалі прымаюць удзел носьбіты і пераемнікі мастацкіх традыцый клубных устаноў і дзіцячых школ мастацтваў: аўтэнтычныя фальклорныя калектывы, танцавальныя пары-выканаўцы, народныя музыкі і калектывы, апавядальнікі народнай прозы.

Акрамя таго, на першым паверсе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра пачне працу тэматычная выстава вырабаў народных мастацкіх рамёстваў “Зімовыя карункі майстэрства”. Майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва правядуць майстар-классы па роспісе па шклу, саломапляценню і аплікацыі саломкай. Разынкай стане дэманстрацыя спектакляў аматарскіх батлеечных тэатраў, што будзе адбывацца ў фае. А на пляцоўцы каля будынка Цэнтра гасцей будзе чакаць свята “Масленічныя забавы” з прэзентацыяй традыцыйных страваў і элементаў абрадаў раёнаў Магілёўшчыны. Адкрыццё фестывалю прызначанае на 17.00.

Аляксандр Уселюбскі

апошія запісы

ОТМЕНЕН! Байк-фестиваля «Осиповичи-2020» не будет

З новай “Цяпліцы” – з новымі ідэямі (Фотарэпартаж)

Дзяжурны адміністратар

В школе городских инициатив “Теплица” прошел выпускной