Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Суд Ленінскага раёна Магілёва ў трэцці раз адмяніў пастанову аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах да магілёўскага чыноўніка

Уладзімір Лапцэвіч

Суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Аксана Ратнікава 7 верасня разгледзела скаргу журналіста Уладзіміра Лапцэвіча на пастанову аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, вынесенаю 22 жніўня 2018 года начальнікам аддзела ўнутраных спраў Ленінскага раёна г. Магілёва.

Гэтай пастановай начальнік Ленінскага РАУС Аляксей Шчэрбакоў спыніў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.39 КаАП Рэспублікі Беларусь (самаўпраўства) у адносінах чыноўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва Канстанціна Кісцянева на аснаванні п.2. п.3 ч.1 арт. 9.6 ПВКаАП Рэспублікі Беларусь.

Суддзя А. Ратнікава пагадзілася з довадамі У. Лапцэвіча, што пры падрыхтоўцы справы да разгляду супрацоўнікі Ленінскага РАУС у чарговы раз дапусцілі парушэнні. У. Лапцэвіч не быў апытаны, яго довады не былі правераны, не былі сабраныя і ацэненыя доказы па справе.

Таксама пастанова аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ад 22.08.2017 была вынесена ад імя начальніка Ленінскага РАУС г. Магілёва Шчэрбакова А. І., а падпісана намеснікам начальніка Калацілкіным Ю. А., што з’яўляецца значным парушэнне нормаў ПВКаАП.

Суддзя адзначыла, што ў пастанове ішла размова аб тым, што Кісцянёў К. В. перашкодзіў прысутнасці на сходзе ПГК “Спадарожнік-2008” У. Лапцэвіча 16 мая, хоць на самой справе дадзеныя падзеі мелі месца 29 красавіка, недакладна ўказаныя ініцыялы журналіста.

На аснаванні гэтага Аксана Ратнікава пастанавіла пастанову аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ад 22.08. 2017 г. у адносінах Канстанціна Кісцянёва адмяніць і накіраваць матэрыялы ў Ленінскі РАУС г. Магілёва на новую падрыхтоўку справы да разгляду.

Нагадаем, 29 красавіка супрацоўнік Адміністрацыі Ленінскага раёна Канстанцін Кісцянёў адмовіўся пусціць карэспандэнта БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча ў залу на сход членаў гаражнага кааператыва “Спадарожнік-2008”. На сход журналіста запрасілі члены кааператыва.

На працягу некалькіх месяцаў Уладзімір Лапцэвіч дамагаецца, каб чыноўнік быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за здзейсненыя парушэнні беларускага заканадаўства.

Па словах У. Лапцэвіча, ён мае намер і ў далейшым патрабаваць прыцягнення да адказнасці чыноўніка, які дапусціў супрацьпраўныя паводзіны ў адносінах журналіста.

Іван Барысаў

апошія запісы

Актеры Могилевского драмтеатра выходят из профсоюза после задержания своего режиссера

Дзяжурны адміністратар

Люди возле ИВС в Могилёве стоят в очередях, чтобы приняли передачу (Видео)

Дзяжурны адміністратар

У Магілёве затрымалі чарговую партыю журналістаў

Дзяжурны адміністратар