Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Суд у Магілёве абавязаў міліцыю правесці новую праверку па скарзе журналіста на чыноўніка

Суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў няпоўнай праверку па скарзе журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча, якога чыноўнік Канстанцін Кісцянёў не пусціў на сход сябраў гаражнага кааператыву “Спадарожнік-2008”, а потым адмовіўся выдаць кнігу заўваг і прапаноў.

Нагадаем, што 29 красавіка ў будынку адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва меўся адбыцца сход сябраў гаражнага кааператыву. Ён быў ініцыянаваны адміністрацыяй раёна. У сваю чаргу, сябры кааператыву на чале са старшынёй Святланай Хамрыцелевай палічылі, што раённыя ўлады дзейнічаюць незаконна з мэтай адхілення старшыні ад пасады і далейшага магчымага рэйдарскага захопу гаражнай арганізацыі набліжаннымі да ўлады людзьмі. Для таго, каб усё праходзіла публічна і адкрыта, сябры кааператыву запрасілі прэсу ў асобе карэспандэнта БелаПАН. Аднак работнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання Канстанцін Кісцянёў не пусціў журналіста ў залу пасяджэнняў, а потым адмовіўся выдаць яму кнігу заўваг і прапаноў.  У.Лапцэвіч выклікаў нарад міліцыі. Участковы Мікалай Ганчаронак, які прыйшоў па выкліку, склаў пратакол, апытаў журналіста і сыйшоў, не паразмаўляўшы ані з Кісцянёвым, ані са сведкамі канфлікту.

13 мая журналіст атрымаў пастанову Ленінскага РАУС аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні – нявыдачы кнігі заўваг і прапаноў па першым патрабаванні. Сутнасць пастановы зводзілася да таго, што адміністрацыя ўжо не працавала ў час правядзення сходу, і У.Лапцэвіч, як яму раіў К.Кісцянёў, мусіў прыходзіць у наступны працоўны дзень, а гэта 2 мая, каб мець магчымасць атрымаць кнігу. Журналіст не пагадзіўся з гэтым і падаў скаргу ў суд.

“Паколькі супрацоўнік адміністрацыі К.Кісцянёў знаходзіўся на працы і дзейнічаў у адпаведнасці, як яму ўяўлялася, з яго паўнамоцтвамі, у прыватнасці праводзіў сход членаў кааператыва і вызначаў, каму там можна і каму нельга прысутнічаць, то нявыдача кнігі заўваг і прапаноў са спасылкай на непрацоўны час не правамерна. К.Кісценёў мог узяць ключ ад кабінета, дзе яна захоўвалася, у дзяжурнага міліцыянера і выдаць яе наведвальніку. На гэта чамусьці не ўказаў чыноўніку М.Ганчаронак. Такім чынам, участковы інспектар міліцыі М.Ганчаронак правёў праверку па маёй заяве няпоўна, у сувязі з чым склаў неправамерную пастанову аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні”, – заявіў на судзе 19 мая У.Лапцэвіч. Ён таксама адзначаў, што рапарт М.Ганчаронка ўтрымлівае ілжывыя сцверджанні і нават супярэчыць пратаколу апытання К.Кісценёва. Журналіст прасіў суд адмяніць пастанову і абавязаць міліцыю аднавіць адміністрацыйную справу ў адносінах да К.Кісцянёва.

Суддзя Ірына Ланчава пагадзілася з довадамі Уладзіміра Лапцэвіча і адмяніла пастанову аб спыненні справы Канстанціна Кісцянёва, матэрыялы якой зноў накіраваны ў Ленінскі РАУС на новую праверку.

Ігнат Дзябрук

апошія запісы

У Магілёве вызвалілі актывіста, абвінавачанага ў арганізацыі «ланцуга салідарнасьці»

Дзяжурны адміністратар

В Могилеве художники пишут картины в подарок для больниц

Дзяжурны адміністратар

Костюковичи празднуют

Дзяжурны адміністратар