Яндекс.Метрика Новая перадача «Судовы канвеер» на 6TV з 26 ліпеня - Магілёўскі Рэгіён

Новая перадача «Судовы канвеер» на 6TV з 26 ліпеня

«Хай ваша хата не знае ні ўрача, ні адваката», – кажа беларуская прымаўка. Нажаль, такое пажаданне спраўджваецца не часта. Акрамя таго, што людзі хварэюць, яны яшчэ і спрачаюцца паміж сабой, даводзячы такія спрэчкі да суда, дзе ўсё павінны вырашыць прызначаныя дзяржавай людзі. Спрэчкі не сканчаюцца, яны вырашаюцца – справядліва ці не – пытанне іншае, і таму судовы канвеер не спыняецца.

Пра то, як судзілі ў Магілёве блогера Сяргея Ціханоўскага, як судзяць у Шклове тамтэйшага актывіста Пятра Мігурскага, навошта звярнуліся ў Камітэт па правах чалавека ААН магілёўскія журналісты і чаму апынуліся на лаўцы падсудных былыя высокапастаўленыя бабруйскія чыноўнікі глядзіце ў першым выпуску новой праграмы на YouTube-канале 6tv.by «Судовы канвеер».

Яна выйдзе  на канале 6ТВ ў нядзелю 26 ліпеня 2020 года а 19.00.