Здарэнні Навіны Магілёва

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналіста “Магілёўскага рэгіёну”

Журналіст “Магілёўскага рэгіёну” Аляксандр Буракоў быў спынены патрулём ДАІ каля 19 гадзін на вуліцы Касманаўтаў.

Супрацоўнікі ДАІ захацелі праверыць, ці не перавозіць журналіст кантрафактны алкаголь, гэта і стала падставай для затрымання. Калі алкаголя ў багажніку не знайшлі, то міліцыянеры праверылі ідэнтыфікацыйны нумар машыны (VIN) і вырашылі, што ён  можа быць фальшывым. Гэта і стала падставай для затрымання Аляксандра Буракова.

Журналіста даставілі ў Ленінскі РАУС Магілёва, дзе ён зараз і знаходзіцца.

Вясной гэтага года Аляксандра Буракова абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 6 мая каля ІЧУ ў Магілёве, калі там, нібыта, знаходзіўся затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі. Журналіста прызналі вінаватым на падставе адміністрацыйнага пратакола, складзенага Ленінскім райаддзелам міліцыі Магілёва паводле ч. 1 арт. 23.34  (“Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў”). Тады суддзя Ленінскага раённага суда Магілёва Вікторыя Палякова Аляксандра Буракова 10 суткамі арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Іван Барысаў

Related posts

У гістарычным цэнтры Магілёва зьнесьлі паваенны дом. Горад рыхтуюць да форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі

Дзяжурны адміністратар

Велосипедист погиб в Могилевском районе

Сотрудники Краснопольского РОВД пресекли факт незаконной перевозки 1,5 тонн лома цветного металла