Яндекс.Метрика
Навіны Бабруйска Спорт і здароўе

Сярод асуджаных на “хімію” у Бабруйску выявілі 15 выпадкаў COVID-19

У Бабруйску ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 15 выяўленыя 15 выпадкаў COVID-19. Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацвердзіла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

У Дэпартаменце выканання пакаранняў кажуць, што частку гэтых людзей шпіталізавалі, астатнія лечацца на месцы пад назіраннем. Там сцвярджаюць, што “эпідэміялагічная сітуацыя знаходзіцца пад кантролем”, выконваюцца неабходныя каранцінныя меры:

«Асобы, якія маюць патрэбу ў стацыянарнай дапамозе, шпіталізаваныя ва ўстановы аховы здароўя. Астатнія асуджаныя знаходзяцца пад назіраннем. Захоўваюцца неабходныя карантынныя меры, эпідэміялягічная сітуацыя знаходзіцца пад кантролем».

Паводле інфармацыі Радыё Cвабода, у магілёўскую абласную бальніцу накіравалі 17 чалавек. Ніхто з “хімікаў” не працуе, некаторых з іх ізалявалі. У іх бралі мазкі з носа і горла, аналіз крыві.

У пачатку мая міністр унутраных спраў Юрый Караеў заявіў, што сярод асуджаных каранавірус выявілі ў двух чалавек. А яны якраз знаходзіліся ва ўстановах адкрытага тыпу.

 

апошія запісы

В Костюковичском районе от коронавирусной инфекции вылечился 21 человек

Дзяжурны адміністратар

Претендент в кандидаты Андрей Дмитриев провел пикеты в Могилеве и Белыничах

Прокуратура проверила, как в Бобруйске смотрят за дорогами. Плохо, однако

Дзяжурны адміністратар