Магілёвец Алег Дзьячкоў звярнуўся да Леаніда Зайца з прапановай адзначыць 27 ліпеня канцэртамі

Старшыня Магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў 27 чэрвеня патэлефанаваў на “прамую тэлефонную лінію” старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніду Зайцу. Актывіст задаў Л.Зайцу некалькі пытанняў і ўнёс канкрэтныя прапановы па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта Алег Дзьячкоў паведаміў у сваім фэйсбуку. “Толькі што званіў на прамую лінію старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніду Канстанцінавічу Зайцу. Выказаў некалькі … чытаць далей

Касцёл у Княжыцах: знішчаемая прыгажосць

Ёсць вялікая верагоднасць, што Магілёўшчына страціць адну са сваіх гісторыка-архітэктурных каштоўнасцяў – старадаўні будынак касцёла Святога Мікалая ў Княжыцах, што ў 16 км ад абласнога цэнтра. Калі яшчэ пяць гадоў да яго можна было падыйсці і зазізнуць ўнутр, то цяпер гэта рабіць небяспечна, бо магчымы абвал сцяны ці выпадзенне цаглін. Ці здолее сучаснае пакаленне магілёўцаў … чытаць далей

Актывіст ТБМ: створаная ў 1924 годзе Калінінская акруга была лідэрам беларусізацыі

Створаная падчас першага ўзбуйнення БССР у 1924 годзе Калінінская акруга з цэнтрам у Клімавічах стала лідэрам па тэмпах беларусізацыі ў рэспубліцы, сцвярджае старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы Алег Дзьячкоў. 20 снежня 2019 года ў Клімавічах прайшла навуковая краязнаўчая канферэнцыя «Усходняя Беларусь у 1920-я гады: да 95-годдзя Калінінскай акругі». Яна была ініцыянавана Таварыствам беларускай … чытаць далей

Магілёўская вобласць атрымае 360 камплектаў кніг Святланы Алексіевіч

Неўзабаве Магілёўская вобласць атрымае 360 камплектаў кніг Святланы Алексіевіч з беларускамоўнага выдання серыі “Галасы Утопіі”. Пра гэта паведаміў у Facebook старшыня Магілёўскай гарадской суполкі ТБМ імя Францыска Скарыны Алег Дзьячкоў. Некалькі месяцаў таму 15 камплектаў беларускамоўнага выдання з серыі “Галасы Утопіі” ўжо атрымаў горад Магілёў. Адпаведнай інфармацыяй з ім падзяліліся супрацоўнікі Магілёўскага аблвыканкама. Па словах Алега Дзьячкова, бібліятэкі … чытаць далей

“Шалом, Беларусь, прывітанне, Ізраіль!”

Імпрэза пад такой назвай, прысвечаная 70-годдзю дзяржавы Ізраіль і сяброўству Беларусі з гэтай краінай, адбылася ў магілёўскай Абласной бібліятэцы ў аўторак 15 мая. Удзел у вечарыне прыняў надзвычайны і паўнамоцны пасол Ізраіля ў Беларусі Алон Шогам. У сваім прывітальным слове кіраўнік дыпламатычнай місіі ўзгадаў непарыўныя і шчыльныя сувязі паміж Беларуссю, беларусамі і габрэямі, пра тое, што … чытаць далей

У Магілёве правядуць круглы стол па беларускіх класах

Круглы стол па пытаннях папулярызацыі беларускай мовы ў сферы адукацыі і праблеме напаўняльнасці класаў з беларускамоўным навучаннем запланавана правесці ў Магілёве.  Пад час сустрэчы мяркуецца прааналізаваць сённяшні стан і тэндэнцыі беларускамоўнай адукацыі  ў нашым горадзе (у тым ліку і ў дашкольных установах). Настаўнікі беларускіх класаў і бацькі, чые дзеткі навучаюцца па-беларуску, распавядуць пра свой досвед – … чытаць далей

Яндекс.Метрика