Галоўная » армия » Page 3

Ігар Марзалюк: Я пайшоў у армію пасля другога курса, і гэта не перашкодзіла мне стаць доктарам навук і прафесарам

Старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк выказаўся наконт адмены шматразовых адтэрміновак ад войска для працягу навучання. Дэпутат распавёў БелТА, што два гады адслужыў у разведвальнай роце, у армію пайшоў пасля другога курса, і гэта не перашкодзіла яму стаць пасля доктарам навук, прафесарам.

Фота з архіву

«Наадварот, усяго дамогся, у тым ліку дзякуючы Узброеным Сілам», — сказаў ён і выказаў здзіўленне, што здаровыя мужчыны баяцца служыць у войску.

«Мой сын скончыў дзесяць класаў. Мала сумняваюся, што ён не будзе служыць», — дадаў парламентарый.

Ігар Марзалюк звярнуў увагу на тое, што адтэрміноўкі нярэдка выкарыстоўваліся не для павышэння прафесіяналізму, а як магчымасць ухіліцца ад войска. Дэпутат лічыць такую ​​сітуацыю ненармальнай і ўпэўнены, што яе трэба выпраўляць, у тым ліку шляхам заканадаўчых мер.

Крыніца: “Наша ніва”

Прокуратура Могилевской области выявила нарушения при проверке работы по предупреждению правонарушений в воинской части

Прокуратура Могилевской области проверила, как в 83-м отдельном инженерно-аэродромном полку ВВС и войск ПВО налажена … чытаць далей

Вайскоўцы з Асіповічаў адправіліся на вучэнні ў Казахстан

Для ваеннаслужачых 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады паездкі на значныя адлегласці і замежныя палігоны — справа звыклая. Вось і днямі падраздзяленні рэактыўшчыкаў і 465 ракетнай брыгады зноў “на чамаданах”…

Сумесныя вучэнні з баявымі пускамі ракетных войск і артылерыі Казахстана і Беларусі плануецца правесці ў пачатку мая. Каб трапіць у кропку прызначэння, асіпаўчанам патрэбен дзесьці тыдзень на дарогу ў адзін бок. Але ехаць ёсць дзеля чаго: палігон у раёне возера Балхаш значна перавышае наш па памерах і дазваляе без перашкод выкарыстоўваць на ўсю моц гонар беларускага ваенпрама РСЗА “Паланез” і правераныя часам ракетныя комплексы “Точка”.

У своеасаблівае падарожжа асабовы склад і тэхніка адправіліся па чыгунцы. Пагрузка баявых машын заняла каля сутак, і перад адпраўкай парады і пажаданні ракетчыкам і рэактыўшчыкам выказаў камандзір 336 рэабр палкоўнік Аляксандр Цішкевіч. Усе прайшлі адпаведны інструктаж, атрымалі апошнія інструкцыі. Завітаў да ваенных і настаяцель Крыжа-Уздзвіжанскага храма протаіерэй Аляксандр Кісялёў, які па традыцыі блаславіў армейцаў на ратныя подзвігі.

Марыя ТАЛЕЙКА. Фота аўтара

Крыніца: “Асіповіцкі край”