Галоўная » беларусы

«Беларусы» в Костюковичах не зажгли

В Международный женский день в городе Костюковичи проходил концерт Арт – группы «Беларусы». Для тех, кто не знает, это вокально – эстрадная группа, созданная в феврале 2005 года в Минске, композитором Валерием Шматом. Солисты группы были набраны из состава Концертного мужского хора Федерации профсоюзов Беларуси, дирижером которого являлся Валерий Шмат.

чытаць далей

Сусветны кангрэс беларусаў (Відэа)

31 кастрычніка1 лістапада 2020 года адбыўся Сусветны кангрэс беларусаў, арганізаваны прадстаўнікамі супольнасці “Беларусы замежжа”.

Кангрэс стаў падзеяй сусветнага маштабу. Упершыню на анлайн-платформе беларускія дыяспары ўсяго свету аб’ядналі свае сілы для арганізацыі дыялогу пра будучыню Беларусі.

Гэта падзея стала пляцоўкай для абмеркавання актуальных праблем, распрацоўкі стратэгій выхаду з крызісу, аднаўлення адносін паміж беларусамі ўсяго свету і ўсталявання новых сувязяў.

Правядзенне Кангрэса дазволіла сфарміраваць 29 тэматычных секцый, у рамках якіх былі закрануты самыя актуальныя праблемы Беларусі ў сферы правоў і свабод чалавека, эканамічнага развіцця і прыцягнення інвестыцый, міжнароднага партнёрства і рэфармавання дзяржаўнага сектара, фінансавай палітыкі і сацыяльнага страхавання, навуковага прагрэсу, тэхналагічнага развіцця грамадства і праблемы абнаўлення якаснага складу міліцыі, сістэмы адукацыі і аховы здароўя, узаемаадносін царквы і свецкага грамадства.

У праграму Кангрэса былі ўключаныя больш за сто аўтарытэтных прадстаўнікоў розных рухаў і ініцыятыў, палітычных і эканамічных аглядальнікаў, экспертаў у розных галінах, якія жывуць і працуюць па ўсім свеце ў розных часавых паясах:

Святлана Ціханоўская, Івонка Сурвіла, Павел Латушка, Арцём Лядоўскі, Валер Цапкала, Вераніка Цапкала, Вольга Карач, Ігар Ляшчэня, Сяргей Чалы, Наталля Радзіна, Сяргей Дылеўскі, Вадзім Пракоп’еў, Аляксандра Герасіменя, Мікалай Халезін, Сяргей Навумчык і многія іншыя.

Мікалай Халезін, кіраўнік Беларускага свабоднага тэатра: «Сусветны кангрэс Беларусаў гэта гістарычная падзея, якую можна параўнаць толькі з Першым з’ездам беларусаў свету 1993 года. Але цяперашні Кангрэс стаў для мяне больш значным, паколькі адбылася радыкальная трансфармацыя сітуацыі, звязанай з прадстаўніцтвам беларусаў у свеце, і змянілася беларуская супольнасць, ператварыўшыся з закрытага ў адкрыты свету клуб, які прымае ў свае шэрагі не толькі этнічных беларусаў, але і ўсіх людзей, якія носяць у сабе хаця б часцінку любові і спагады да Беларусі».

Беларусы ўсяго свету адзіныя ў імкненні пабудаваць новую свабодную Беларусь і перакананыя ў неабходнасці расследавання ўсіх крымінальных злачынстваў, прыцягненні вінаватых да адказнасці, вызваленні ўсіх палітычных зняволеных і правядзенні новых сумленных выбараў у Беларусі.

Адным з галоўных вынікаў Першага Сусветнага кангрэса беларусаў стане Рэзалюцыя, у якой будуць выразна сфармуляваны ўсе патрабаванні беларусаў, неабходныя для аднаўлення статусу Рэспублікі Беларусь як дэмакратычнай і прававой дзяржавы.

Таксама будзе працягнутая праца па ўжо сфарміраваных секцыях і будуць створаны новыя. За далейшымі дзеяннямі і ініцыятывамі каманды Кангрэса можна сачыць на нашым сайце і сацыяльных сетках:

Сайт: https://belaruscongress.org

Facebook: https://www.facebook.com/belaruscongress

Instagram: https://instagram.com/belaruscongress

Telegram: https://t.me/belaruscongress

Twitter: https://twitter.com/belaruscongress

YouTube – https://BelarusCongress.org