Яндекс.Метрика Новости по тегу "“Будзьма беларусамі!”" - Магілёўскі Рэгіён

“Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!

Добрая навіна для ўсіх нашых чытачоў і аднадумцаў! Кампанія “Будзьма беларусамі!” адкрыла ўласную інтэрнэт-краму беларускіх адметнасцяў!

Больш няма патрэбы шукаць нашую прадукцыю ў розных месцах, бо цяпер яна сабраная ў адным. Тут і неўміручая “будзьмаўская класіка”, якая даўно палюбілася многім прыхільнікам нашай кампаніі, і цікавыя навінкі, якія падкрэсляць вашую ўласную адметнасць. Уся прадукцыя выдаецца пад маркаю “Будзьма!”. Акрамя світшотаў, цішотак і торбаў мы таксама прапануем посуд, мыла ручной работы і яскравыя аксесуары ад нашых сяброў, напоўненыя нацыянальным каларытам. Добры падарунак і сабе, і блізкім, і сувенір для замежжа.

Дызайны – адметныя, рэчы – патрэбныя, цэны – прыемныя. А таксама акцыі і зніжкі, прынагодныя і проста каб парадаваць вас. Заходзьце, выбірайце ды набывайце!

Быць беларусам/беларускай цяпер стала яшчэ прасцей!

Адрас крамы: budzma-krama.by

Бажан, скрыпень, віхраслуп: экалагічны каляндар ад “Будзьмы” ўжо ў продажы!

Новы каляндар з папулярнай серыі “Не маўчы па-беларуску!” на 2020 год ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” з’явіўся ў продажы.

Кожны год кампанія імкнецца парадаваць аматараў беларускага слова нечым новым. Гэтым разам каляндар прысвечаны важнай тэме – экалогіі. І з яго вы даведаецеся, як па-беларуску правільна называюцца і з’явы прыроды, і птушкі, і жывёлы, і расліны, і сузор’і, і многае іншае. А яскравыя малюнкі ад мастачкі Дашы Мандзік у апрацоўцы дызайнера Анатоля Лазара будуць натхняць на экалагічна адказныя паводзіны і ствараць пазітыўную атмасферу цягам усяго года!

Нагадаем, што папулярная серыя календароў “Не маўчы па-беларуску!” – гэта адзін з самых паспяховых і запатрабаваных беларускамоўных праектаў апошняга часу.

Каляндар “Не маўчы па-беларуску!” на 2020 год ужо можна набыць у наступных крамах:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72); “Мой модны кут” (пр-т Незалежнасці, 58, ГЦ “Маскоўска-Венскі”, пав. 333); Symbal.by (пр-т Машэрава, 18); “Цэнтральная кнігарня” (пр-т Незалежнасці, 19); “Веды” (вул. К. Маркса, 36); Кнігі&кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14); ”Светач” (пр-т Пераможцаў, 11); “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75), а таксама ў іншых кнігарнях ААТ “Белкніга”.

Пра новыя  пункты продажу ў сталіцы і абласных цэнтрах мы паведамім дадаткова.

У Магілёве абмяркоўвалі ўзаемадзеянне грамадскага сектара і ўладаў

Сябры ГА “БАЖ” з Магілёўшчыны 21 лютага прынялі ўдзел у прэс-клубе, прысвечаным праблемам узаемадзеяння грамадскага сектара і ўладаў. Паслухаць адмыслоўцаў прыехалі актывісты журналісцкай арганізацыі з Магілёва, Бялыніч, Горак і Хоцімска.

Мерапрыемства ў Магілёве зладзілі Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA. Прэс-клуб адбыўся ў межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы”, якая праходзіць па ўсёй Беларусі.

 Таццяна Кузіна

На пачатку мерапрыемства госця з Мінска, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання Таццяна Кузіна распавяла пра вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання на тэму “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з дзяржавай”. Удзельнікі прэс-клуба пачулі многа цікавых лічбаў, атрымалі шмат карыснай інфармацыі пра стаўленне насельніцтва да грамадзянскай супольнасці, асабліва ў рэгіёнах Беларусі.

Алег Сівагракаў

Эксперт па ўстойлівым развіцці Алег Сівагракаў пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з эфектыўнымі інструментамі для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі. Эксперт прывёў канкрэтныя прыклады такога ўзаемадзеяння і ў Беларусі, і ў іншых краінах. Удзельнікі прэс-клуба атрымалі ад Алега Сівагракава ў падарунак кнігу “100 крокаў да ўстойлівага развіцця нашага мястэчка”, у якой эксперт дае шмат карысных парад для мясцовых грамадскіх актывістаў.

Дзяніс Васількоў

Супрацоўнік TUT.by, сябра ГА “БАЖ” Дзяніс Васількоў падзяліўся з калегамі-журналістамі і грамадскімі актывістамі сваімі напрацоўкамі наконт таго, як правільна даносіць інфармацыю да чытачоў, і як грамадскім актывістам лепш супрацоўнічаць з журналістамі, каб інфармацыя пра дзейнасць іх арганізацый была цікавай. Сваю прэзентацыю Дзяніс зрабіў з канкрэтнымі прыкладамі са сваёй журналісцкай практыкі, таму яна атрымала станоўчыя водгукі ад удзельнікаў прэс-клуба.

Юрый Стукалаў

Пра станоўчыя прыклады ўзаемадзеяння грамадзянскай супольнасці з уладамі ў Магілёўскай вобласці распавёў Юрый Стукалаў, кіраўнік грамадскай арганізацыі “Цэнтр гарадскіх ініцыятыў”, каардынатар “Будзьма беларусамі!” па магілёўскім рэгіёне. Юрый адзначыў, што прагрэс відавочны асабліва за апошнія чатыры гады. Не толькі незалежныя, але і дзяржаўныя СМІ рэгулярна даюць інфармацыю пра дзейнасць “Цэнтра гарадскіх ініцыятыў” і “Будзьма” ў рэгіёне. На думку Юрыя Стукалава, улады ў Магілёве прыслухоўваюцца да меркаванняў грамадскіх актывістаў, бо разумеюць, што без актыўнай грамадзянскай супольнасці немагчымае развіццё краіны.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі прэс-клуба змаглі задаць пытанні экспертам.

У той жа дзень, 21 лютага, магілёўскія бажаўцы правялі сход мясцовай суполкі арганізацыі: абмеркавалі надзённыя арганізацыйныя пытанні, узгаднілі планы дзейнасці суполкі на бліжэйшы перыяд і азнаёміліся з міжрэгіянальнымі мерапрыемствамі, якія будзе ладзіць ГА “БАЖ” у лютым і сакавіку.

Фота: Алесь Сабалеўскі

Крыніца: baj.by

 

Прэс-клуб у Магілёве “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 21 лютага

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць 21 лютага наведаць … чытаць далей