Галоўная » горисполком

Памятный знак, посвященный единству белорусского народа, планируют установить в Могилеве

Памятный знак, посвященный единству белорусского народа, планируют установить в Могилеве. Об этом сообщили на планерке … чытаць далей

Начальник управления Могилевского горисполкома приговорен к 2, 5 годам лишения свободы

Бывший начальник управления архитектуры и градостроительства Могилевского горисполкома приговорен к двум с половиной годам лишения … чытаць далей

Пешаходную вуліцу ў Магілёве ачысьцілі ад рамесьнікаў

Магілёўскіх рамесьнікаў пазбавілі пляцоўкі для продажу вырабаў на пешаходнай вуліцы Ленінскай.

Пляцоўка рамесьнікаў на пешаходнай вуліцы ў часы росквіту

Згодна з рашэньнем гарвыканкаму выстаўляць на гэтай пляцоўцы прадукцыю могуць толькі пяць гандляроў, якія праз аўкцыён набылі права арэндаваць тут месца.

Цяпер пляцоўка гуртаваньня рамесьнікаў пустуе. Замест іх тут будаўнікі, які рыхтуюць вуліцу да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі.

Рамесьнікі сьцьвярджаюць: раней прэтэнзіяў да іхнага гандлю не было. Яны плацілі падаткі, як прадпрымальнікі. Гандлявалі на пешаходнай вуліцы каля дзесяці гадоў, тым самым падтрымлівалі яе статус турыстычнага аб’екта. У найлепшыя часы на ёй зьбіралася да трох дзясяткаў рамесьнікаў.

Пляцоўка на скрыжаваньні Ленінскай вуліцы і завулку Мігая стала неад’емнай часткай тутэйшага краявіду. Магілёўцы яе назвалі «Горадам майстроў».

Упраўленьне эканомікі: рамесьнікі ня маюць права дарма карыстацца дзяржаўнай маёмасьцю

Упраўленьне эканомікі Магілёўскага гарвыканкаму аргумэнтуе абмежаваньні ў рамесьніцкім гандлі ўказам прэзыдэнта «Аб некаторых пытаньнях арэнды і бязвыплатнага карыстаньня маёмасьцю». Сярод тых, каму дазволена паводле ўказу дарма карыстацца дзяржаўнай маёмасьцю, рамесьнікаў няма. Гандлёвую плошчу ім могуць выдзеліць толькі на ўмовах арэнды.

Так выглядае пляцоўка сёлета. Завіхаюцца будаўнікі. Гандлю няма

Намесьніца начальніка ўпраўленьня Ганна Цумерава кажа: рамесьнікам прапанавалі пятнаццаць месцаў для гандлю. Пяць зь іх на вуліцы Ленінскай. Займець права выстаўляць на ёй свае вырабы рамесьнікі мусяць праз аўкцыён. Дазвол на гандаль будзе дзейнічаць на працягу году.

Паводле першага намесьніка старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Аляксандра Пацёмкіна, рашэньне пра новыя правілы для рамесьніцкага гандлю прынялі 29 сакавіка 2018 году.

Без рамесьніцкага гандлю пешаходная вуліца пазбудзецца беларускага калярыту

Старшыня магілёўскага аб’яднаньня рамесьнікаў «Шчырая майстэрня» Ала Смалякова лічыць рашэньне чыноўнікаў няслушным. На яе думку, іхная пазыцыя пазбавіць пешаходную вуліцу беларускага калярыту, а майстроў народнага і сувэнірнага промыслу пляцоўкі, на якой тыя дэманстравалі ды прадавалі свае вырабы, тым самым стымулюючы разьвіцьцё рамёстваў у горадзе.

«Цяпер рамесьнікі і ўпраўленьне культуры вымушаныя шукаць выйсьце зь няпростай сытуацыі. Магчыма, для нас будуць выдзеленыя пэўныя дні для дэманстрацыі, правядзеньня майстар-клясаў ды продажу прадукцыі на Ленінскай. Але, як будзе насамрэч, прадбачыць цяжка», — адзначае рамесьніца.

Ала Смалякова (справа), архіўнае фота

Ала Смалякова прапануе ўвесьці пагадзінную аплату за гандаль на Ленінскай, як тое робіцца на рынках. Акрамя таго, яна лічыць неабходным праводзіць радай знаўцаў рамёстваў адбор майстроў, якія хочуць прадаваць тут тавар. Паводле рамесьніцы, такая практыка існуе ў Горадні, дзе ўзаемадзеяньне ў пытаньнях рамесьніцкага гандлю ажыцьцяўляе аматарскае аб’яднаньне рамесьнікаў. У Віцебску ж, даводзіць суразмоўца, рамесьнікам аддалі цэлую вуліцу, каб яны на ёй гандлявалі сваімі вырабамі.

Упраўленьне культуры: гандаль рамесьнікаў мусіць выглядаць эстэтычна

Ва ўпраўленьні культуры гарвыканкаму настойваюць: рамесьнікаў не пазбаўлялі пляцоўкі, а параілі скласьці сьпіс з тых майстроў, якія гатовыя прадаваць сваю прадукцыю на ёй, а таксама вызначыцца зь неабходнай ім плошчай для гандлю.

«Патрабаваньне адно: каб гандаль выглядаў эстэтычна. А гаворкі пра тое, што некага некуды выганяюць, няма», — запэўнілі ва ўпраўленьні культуры.

Акрамя пешаходнай вуліцы, гарвыканкам у цэнтры гораду выдзеліў яшчэ па пяць месцаў для продажу рамесьніцкай прадукцыі ў сквэры 40-годзьдзя Перамогі і парку Горкага. Гэтыя мясьціны новыя для такога роду гандлю.

Як вынікае з сайту Магілёўскага гарвыканкаму, дагэтуль на Ленінскай выкупленае толькі адно месца зь пяці. У парку Горкага і сквэры 40-годзьдзя Перамогі ўсе дзесяць месцаў застаюцца незапатрабаванымі. Іх паспрабуюць прадаць 26 чэрвеня на чарговым аўкцыёне.

У Магілёве зарэгістравана больш за 3,5 тысячы рамесьнікаў.

Фота: Радыё Свабода

АБ

Крыніца: Радыё Свабода