Яндекс.Метрика горки Archives - Магілёўскі Рэгіён

“Барані Божа камусьці апынуцца на маім месцы”. Віцэ-мэр Горак насмерць збіла жанчыну

Аварыя адбылася ўвечары 21 лістапада на тэрыторыі Дрыбінскага раёна. “37-гадовая жыхарка вёскі Міхееўка, рухаючыся на аўтамабілі Mitsubishi … чытаць далей

Звольненыя настаўнікі з Горацкага раёна падзяліліся планамі на будычуню (Відэа)

Малады спецыяліст Аляксандр Крушаў трапіў у сельскую школу аграгарадка Добрая па мэтавым накіраванні. Больш за два гады настаўнік вучыў дзяцей матэматыцы ды інфарматыцы. А 26-га кастрычніка Аляксандр абвесціў аднадзённую забастоўку.

«У нашай мясцовасці, магчыма, ад далейшай забастоўкі сэнсу б такога не было, а дзеці пакутуюць, то бок у нас настаўнікаў не шмат. Мы паказалі адміністрацыі сваю пазіцыю і вырашылі вярнуцца да дзяцей», – тлумачыць настаўнік матэматыкі і інфарматыкі Аляксандр Крушаў.

Разам з Аляксандрам страйк абвесціла і ягоная сваячка, настаўніца пачатковых класаў у той жа школе Наталля Крушава.

«Я разумела, што гэта можа прывесці да нейкіх наступстваў, але сумленне маё не дазваляла маўчаць, таму я не змагла», – кажа настаўніца пачатковых класаў Наталля Крушава.

Пасля аднадзённага страйку настаўнікі выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі ды запісалі відэазварот, у якім прагучалі наступныя словы: «Выказваю сваю падтрымку ўсім людзям, якія адкрыта выражаюць сваё меркаванне і пакутуюць за праўду»; «Я жадаю абараніць педагагічны гонар, якога нельга адняць, але можна згубіць пры абыякавасці да важных падзеяў, якія адбываюцца ў грамадстве».

Калі аднадзённую забастоўку настаўнікам яшчэ маглі б дараваць, то звароту, які пабачыла ўся Беларусь, – не даравалі. Шостага лістапада адміністрацыя школы азнаёміла Крушавых з загадам аб звальненні.

«Паколькі яны не выйшлі на працу, нявыхад больш за тры гадзіны лічыцца прагулам у нашым заканадаўстве. Так што фармальна іх звольнілі, і наўрад ці які суд іх адновіць на працы», – пракаментаваў прадстаўнік прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці па Магілёўскай вобласці Аляксей Яўгенаў.

Менавіта гэтыя рэпрэсіі не даюць адкрыта выступіць іншым настаўнікам. Згубіць працу страшна людзям у вялікім горадзе, не тое што ў аграгарадку на 500 чалавек.

«Мы прапусцілі, педагогі, мы прапусцілі час для стварэння незалежных прафсаюзаў. Але я лічу, што на сёння яшчэ не позна заняцца гэтай працай. Павінна быць структура, якая дапамагае людзям, якія думаюць сумленна», – кажа спецыяліст у дзіцяча-бацькоўскіх дачыненнях Наталля Паспелава.

Пра свой учынак Крушавы не шкадуюць. Аляксандр думае прайсці курсы тэставальніка і ўладкавацца ў айці-кампанію, а Наталля будзе працаваць цырульніцай і шукае дадатковую працу.

«У мяне ёсць невялікая цырульня, якую я адкрыла зусім нядаўна. Я заўсёды марыла тут адкрыць цырульню, з тых часоў, як атрымала гэту спецыяльнасць. Бо я лічу, што наша мясцовасць і нашыя людзі заслугоўваюць», – дзеліцца Наталля Крушава.

Паводле Аляксандра і Наталлі Крушавых, яны не збіраюцца з’язджаць з аграгарадка Добрая. Маўляў, хоць іх і звольнілі, але аднасяльчане ставяцца да іх і іхнай пазіцыі з павагаю.

Вольга Васільева, Белсат

«Мы не ўчынялі злачынства…». У Горках выйшаў на волю апошні працаўнік, якога асудзілі за палітычны відэазварот

На Магілёўшчыне ў райцэнтры Горкі пасьля 15 дзён адміністрацыйнага арышту выпусьцілі з ізалятара супрацоўніка мясцовых … чытаць далей

Жители Горецкого района считают, что работа в подсобном хозяйстве – лучший отдых (Видео)

Татьяна и Виктор – сельские хозяева из агрогородка Красулина Горецкого района. Они считают, что подсобное хозяйство — лучший отдых.  

Этому семейному хозяйству – уже два десятка лет: гуси и куры, овцы и 5 коров. Местная рекордсменка по надоям — корова Рыжка: 38 литров молока в день.

Заниматься земледелием и держать скот – вполне естественно для современной белорусской деревни, считают хозяева из Горецкого района.

За 9 месяцев года хозяйства всех категорий Могилевской области произвели продукции на 6% больше, чем ровно год назад. В этих цифрах есть часть работы крестьян Могилевщины на собственных подсобных хозяйствах.

Крыніца: ТРК «Могилев»

Горки: Революция в регионах. Активистов увольняют (Видео)

После 23 лет безупречной работы уволили. Дали сутки. Реалии жизни в Горках.

В студии 6tv.by Андрей Юрков и Виктор Корольков, активисты из Горок.

Горкі: „У нашым райцэнтры такога ніколі не было, хіба што ў вайну“

Радыё Свабода зьбірае сьведчаньні ахвяраў міліцэйскага бясчынства на вуліцах, у пастарунках і турмах Беларусі ў жніўні-верасьні 2020 году.

 

Сяргей Даронін, 45 гадоў, будаўнік, Горкі (Магілёўская вобласьць):

Сяргей Даронін

„Мы з жонкай Натальляй і большым сынам Стасем выбраліся 10 жніўня ў цэнтар гораду ў гаспадарчых справах. Непадалёк ад Цэнтральнай плошчы ўбачылі аўтазакі. Ясна, мы ведалі, што адбываецца ў краіне пасьля выбараў, але не дапускалі думкі, што сілавікі ўчыняць гвалт у нашым райцэнтры. Тут жа кожны адзін аднаго ведае і падобнага ніколі не было, хіба толькі ў вайну.

Мы выйшлі са сваёй машыны, бо ехаць далей не адважыліся. Плошча перад райвыканкамам была бязьлюднай. Людзі грамадою сталі каля кінатэатру, які за некалькі сотняў мэтраў ад будынка гарадзкой адміністрацыі. Мы не парушалі грамадзкага парадку, ня чулі, каб міліцыя папярэджвала, што зьбірацца ў гэтым месцы забаронена. Ішлі сям’ёю і раптам чуем: «Узяць іх!»

Да нас падляцелі міліцыянты ў рыштунку. Далей усё адбывалася хутка. Я зразумеў, што проста затрыманьнем гэта ня скончыцца. У сілавікоў былі намеры нас «круціць жорстка». У гэты момант да нас падбег меншы 15-гадовы сын Данііл. Ён выправіўся ў цэнтар, дзе звыкла гуртуецца моладзь, раней за нас. Я пачаў крычаць, каб жонку і дзіця не чапалі. Мяне адразу павалілі тварам у асфальт і ўзяліся малаціць дручкамі. Жонка потым сказала, што на мяне наваліліся трое «касманаўтаў». Столькі ж абступілі 23-гадовага Стася і білі гэтаксама, як мяне. Натальлю схапілі пад рукі двое і пацягнулі ў аўтазак. Яшчэ адзін ішоў сьледам.

Натальля Дароніна

Чуў, як яна лямантавала: «Што вы творыце? Так рабіць нельга! Ганьба!» Данііл кінуўся да маці. Два сілавікі прыціснулі яго да сьцяны, а трэці ўдарыў дручком. Натальля крычала амапаўцам: “Адпусьціце хлопца і ня біце! Ён непаўналетні», — маліла яна.

Жонка казала, што запомніла вочы міліцыянтаў, якія распраўляліся з намі. Яны былі ашалелымі, азьвярэлымі, з чырваньню.

Я не магу пераказаць словамі, што адчуваю, успамінаючы тыя падзеі. З падобным сутыкаліся мужчыны ў вайну, калі не маглі абараніць сваіх блізкіх, а потым жылі з такой душэўнай траўмай. Мне сорамна, што ня змог прыкрыць сабою сваю сям’ю.

Нас чацьвярых закінулі ў адзін аўтазак. У мяне было расьсечана вуха, балела галава. Даніілу разьбілі нос, цякла кроў. На просьбу выклікаць хуткую дапамогу міліцыянт заявіў, што хлопца агледзеў і зь ім усё ў парадку. У аддзеле міліцыі таксама адмовіліся аказваць мэдычную дапамогу. У ізалятары я і сын прайшлі мэдычны агляд пасьля пісьмовага звароту ў Сьледчы камітэт на неправамернае ўжываньне сілы і спэцсродкаў супрацоўнікамі органаў правапарадку. У мяне былі сінякі па целе, вялікі шнар на галаве паўз вуха. У сына таксама сінякі. У жонкі былі сінякі на руках, бо за іх яе цягнулі ў аўтазак. У паліклініку схадзілі, калі выпусьцілі з ізалятару.

У ізалятар мяне, разам зь іншымі схопленымі, перавялі блізу трэцяй гадзіны ночы. Перад гэтым прайшлі зьневажальную працэдуру агляду. Разьдзявалі да галізны, а потым праводзілі розныя маніпуляцыі: прысесьці, нахіліцца. Натальля казала, што ў «малпоўні» трымалі жанчыну з трэцяй групай інваліднасьці і не давалі вады. 19-гадовую дзяўчыну кінулі туды за тое, што яна сядзела з хлопцам на Цэнтральнай плошчы перад райвыканкамам.

Жонка прабыла ў ізалятары дзень. Данііла, пратрымаўшы некалькі гадзін у міліцыі, адпусьцілі, калі прыйшла па яго бабуля. У ізалятары абыходзіліся з намі больш-менш па-людзку. Супрацоўнікі ж ведаюць, што ім у Горках яшчэ жыць. Што да разгону на плошчы, то ў ім удзельнічалі мясцовыя супрацоўнікі, а таксама курсанты, якіх камандзіравалі да нас. Кажуць, што прыцягвалі і вайскоўцаў в/ч 6713, якія ахоўваюць горацкую папраўчую калёнію №9, хаця яны адмаўляюць гэта.

Мэдычная даведка зь фіксацыяй пабояў у Сяргея Дароніна: “удар мяккіх тканак левага вуха, абдзерына галавы і шыі”

Тое, што мы перажылі, адбываецца тады, калі людзям у пагонах даюць неабмежаваную ўладу. Яны ня здольныя ўсьведамляць, што за злачынныя свае дзеяньні пасьля адкажуць. Мы ў сям’і гэта называем дзяржаўным разбоем…“Утраіх мы абскарджвалі прысуды мясцовых судзьдзяў Вераб’ёвай і Зайцава, але іх абласны суд пакінуў у сіле. Зь міжраённага аддзелу Сьледчага камітэту маю і сынаву справу перадалі ў Магілёў. Адтуль даслалі паперу, што праверку працягнулі на тры месяцы. Ілюзіяў у нас няма, што нам адпішуць у выніку.

Фота: Радыё Свабода