Галоўная » костел

Большой костел в деревушке и связь с Чили. Поехали из Горок в место, которое туристы обычно объезжают стороной

Что вы знаете о Докшицком районе? Спрашиваете, где это? Недалеко от известного Будслава и озера … чытаць далей

Бэтлеемскі агонь міру ў Шклове (Фота)

У Шклове 19 снежня ў мясцовы касцёл Пятра і Паўла быў унесены Бэтлеемскі агонь міру.

чытаць далей

Касцёл і каронавірус: у Шклове новы ксёндз

15 сакавіка ў шклоўскім касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла магілёўскі дэкан ксёндз Віталь прадставіў новага мясцовага святара ксёндза Андрэя. Ксёндз Андрэй Стэцкевіч з’яўляецца доктарам тэалогіі,  мае вялікі жыццёвы вопыт і жаданне супрацы з вернікамі Шклова.

Вёў імшу ксёндз Віталь

Ксёндз Віталь давёў да вернікаў распараджэнне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча аб іх паводзінах ва ўмовах сусветнага распаўсюду каронавіруса COVID- 19. Ён прызваў каталікоў маліцца, каб міласэрдны Бог захаваў нас ад каронавіруса, але падкрэсліў неабходнасць прафілактычна-санітарных мерапрыемстваў. Сярод якіх адсутнасць тактыльных кантактаў, пазбяганне масавых мерапрыемстваў, абмежаванне водных працэдур масавага характару, асабістая гігіена.

Потым выступіў ксёндз Андрэй

Ён засяродзіў увагу на магчымасці правядзення службаў ва ўмовах каронаінфекцыі. Заверыў, што рабіцца гэта будзе з мерамі перасцярогі і прафілактыкі. Ксёндз Андрэй Стэцкевіч адказаў на шэраг пытанняў карэспандэнта “Магілёўскага рэгіёна” аб магчымасці ўзаемадапамогі і пашырэння станоўчага ўплыву касцёла.

Таксама вернікам быў прадстаўлены клірык Уладзіслаў з мінскай катэдры, які часова будзе працаваць у шклоўскім касцёле.

Пётр Мігурскі

Шклоўская святыня ў чаканні цудаў Божага Нараджэння (фотарэпартаж)

Сёлета ў Шклоўскім касцёле Пятра і Паўла адбыліся значныя падзеі. Менавіта сёлета спаўнілася 170 год (12 жніўня 1849 года), калі шклоўскі касцёл быў асвечана магілёскім архібіскупам Казімірам Дмахоўскім і 20 год (21 верасня 1999 года) калі нанава адбылося асвячэнне адноўленай святыні кардыналам Казімірам Свёнткам.

З гэтай нагоды ў храме былі праведзены рамонтна-будаўнічыя работы, вонкава і ў нутры пафарбаваны будынак, часткова адноўлена тынкоўка і зроблены два ветражы, праведзена іншая падрыхтоўчая праца.

У нядзелю 22 верасня гэтага года ў Шклове адбылася святочная ўрачыстасць прысвечаная 20-годдзю з таго гістарычнага моманту, калі ў горадзе быў нанава асвячаны касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла.

Цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ў адроджанай шклоўскай святыні з гэтай нагоды ўзначаліў Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі. Падзяліць з католікамі Шклова радасць гэтай падзеі сабраліся таксама святары і вернікі з суседніх парафій. Зараз Шклоўскія вернікі рыхтуюцца свята Божага нараджэння.

У нядзельнай прамове 15 снежня ксёндз-пробашч Аляксандр Шупенька нагадаў вернікам: “Свята Божага Нараджэння нагадвае нам пра пачатак нашага збаўлення, дае надзею. Для таго, каб перажыць яго належным чынам, варта рыхтавацца да свята загаддзя, а дакладней — быць падрыхтаваным да яго заўсёды. Таму Калядам папярэднічае перыяд Адвэнту. Адпаведна, Адвэнтам можна назваць усё нашае жыццё — час, дадзены нам Богам для таго, каб крочыць да збаўлення, час падрыхтоўкі да сустрэчы са Збаўцам”.

Гістарычная даведка:  Каталіцкая грамада ў Шклове існуе з XVI стагоддзя, першы касцёл згадваецца ў 1669 годзе. Былы прыходскі касцёл, пабудаваны ў 1784 годзе, быў драўляным. Пляц, дзе размяшчаецца цяперашні храм, ахвяравала прыходу ў 1838 годзе генерал-маёрша графіня Марыя Цуката. На ім знаходзіўся будынак старадаўняга тэатра, пабудаванага былым уладальнікам Шклова С. Г. Зорычам у 1780 годзе, які пасля пераезду тэатральнай трупы ў 1800 годзе ў Санкт-Пецярбург прыйшоў у заняпад. Будынак быў напалову двух-, напалову трохпавярховы, без даху, вокнаў і падлогі, на сценах месцамі меліся трэшчыны. Даўжыня яго без залы складала 45 аршын, шырыня 18 аршын, прымыкаючая зала мела памеры 48х18 аршын. Губернскае праўленне выдала дазвол на перабудову каробкі былога тэатра ў касцёл, бо ніякай вартасці яна не ўяўляла, акрамя як на разборку. Указ імператара, які зацвярджаў за касцёлам былы тэатральны будынак, быў падпісаны ў 1846 годзе. Будынак быў узведзены за два гады. Згодна з рапартам настаяцеля касцёла, у 1847 годзе паводле плана выканалі разборку часткі старых сцен, узвядзенне ад падмуркаў сцен алтара і прэсбітэрыя з рызніцай і кладоўкай, мураванай сцяны для размяшчэння аргана, а пад ім двух кладовак, унутры касцёл ачысцілі ад друзу. У наступным годзе будаўнічыя працы былі завершаны: дах накрылі гонтам, вежу — «англійскай» бляхай, атынкаваны ўнутраныя сцены, столі, калоны, скляпенні. Пры аглядзе храма магілёўскім архібіскупам было заўважана, што будынак узведзены з некаторымі адступленнямі ад плана. У прыватнасці, замест шасці калон усярэдзіне пастаўлены чатыры, на фасадзе ўвогуле паказаныя на праекце калоны не зроблены. На перабудове касцёла архібіскуп ужо не настайваў, пагадзіўся «пакінуць як ёсць», толькі рэкамендаваў зрабіць дзверы ў рызніцу. Храм быў асвячоны 12 жніўня 1849 года ў гонар Святых Апосталаў Пятра і Паўла. У 1930-я гады будынак быў адабраны ў вернікаў і ператвораны ў кінатэатр. І толькі ў 1994 годзе ў Шклове аднавілася каталіцкая парафія. У 2007 годзе будынак быў занесены ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Алесь Грудзіна

У Шклоўскім касцёле Пятра і Паўла працягваецца падрыхтоўка да юбілею

У Шклоўскім касцёле Пятра і Паўла працягваюцца падрыхтоўчыя работы да юбілейных дат гэтай святыні. Менавіта сёлета спаўняецца 170 год (12 жніўня 1849 года), калі шклоўскі касцёл быў асвечана архібіскупам Казімірам Дмахоўскім і 20 год (21 верасня 1999 года) калі нанава адбылося асвячэнне адноўленай святыні кардыналам Казімірам Свёнткам.

За апошнія некалькі год праведзены рамонтна-будаўнічыя работы ў плебаніі, пафарбаван вонкава будынак касцёла, зроблены два ветражы, праведзены іншыя падрыхтоўчыя працы. Зараз пачаліся работы ўнутры храма – часткова аголена ад тынкоўкі цагляная кладка сцен.

Аглядаючы цагляную кладку можна заўважыць, што пры будаўніцве выкарыстоўвалася цэгла якая характэрна да XIX  стагоддзя, так і цэгла, якая выкарыстоўвалася ў Вялікім Княстве Літоўскім – “цэгла-пальчатка”.  Гэтыя артыфакты дадаткова падтвярждаюць высновы ранейшых даследчыкаў шклоўскай святыні,  што для будаўніцтва мураванага касцёла выкарыстоўваліся рэшткі будынка тэатра, які быў пабудаваны ў Шклове ў канцы XVIII стагоддзя яшчэ пры Сямёну Зорычу.

Такім чынам, можна сцвярджаць, што Шклоўскі касцёл Пятра і Паўла ў нейкай ступені паўтарае лёс будаўніцтва галоўнай хрысціянскай святыны – сабора Святога Пятра ў Вацікане, які таксама паўстаў на месцы цырка Нерона.

Гістарычная даведка: У Беларусі цэгла-пальчатка існавала да канца XVIII стагоддзя. Крыніца: А.Трусаў. Манументальнае дойлідства Беларусі XIXVIII стст. – Мінск, 2001

Алесь Грудзіна. Фота аўтара