Магілёўская абласная бібліятэка будзе вучыць дзяцей чытаць па-беларуску

Адзел абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў распачынае цыкл анлайн-мерапрыемстваў “Чытаем па-беларуску разам”, пішуць у афіцыйным ФБ супрацоўнікі бібліятэкі. Сачыце за нашымі выпускамi ў сацыяльных сетках, і мы пазнаёмім вас з лепшымі творамі беларускай літараратуры, якія напоўнять душы маленькіх чытачоў добрымі пачуццямі, дапамогуць ўбачыць жыццёвую мудрасць і знаходлівасць.  

Моўная двудушнасць улады

Спадзявацца на тое, што беларускі павадыр будзе ўшанаваны патомкамі,  мабыць, не варта. Таму прыклады гістарычнага кшталту. Не паспелі беларусы ў 1953 годзе яшчэ “адгаласіць як дзеці”  з нагоды смерці ”лепшага сябра беларускага народа” І.Сталіна, а Беларускае дзяржаўнае выдавецтва спыніла выданне твораў правадыра. У наступным, 1954 годзе, беларускія рэдактары пачалі выкідваць сталінскія цытаты з меркаваных да … чытаць далей

У Магілёве стартавала грамадская кампанія па папулярызацыі беларускай мовы

Слухачы Школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» (праект Цэнтра гарадскіх ініцыятыў (ЦГІ) вырашылі папулярызаваць выкарыстанне беларускай мовы праз установы грамадскага харчавання Магілёва. «Каб не страціць сваёй ідэнтычнасці як асобнай нацыі, неабходна размаўляць на роднай мове ў паўсядзённым жыцці. Мова – гэта наша гісторыя, сучаснасць і будучыня.  Ці шмат тых, хто размаўляе па-беларуску штодня? Ці шмат тых, хто … чытаць далей

“Салодкі Дзень роднай мовы” ў Магілеве.

Ужо ў 7-ы раз у Магілёве на Плошчы зорак праходзіць “Салодкі Дзень роднай мовы”. Менавіта 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day), з 2000 года штогод з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю. Дзесяткі валанцёраў і сяброў Таварыства беларускай мовы сумесна з кампаніяй CUKERKI.BY (Цукеркі.бай) раздаюць … чытаць далей

Людзі плакалі, калі чулі беларускую мову

Жывучы ў вялікім горадзе, кожны з нас чуе беларускую мову не так часта. Аднак, як той казаў, чуткі пра смерць беларускай мовы моцна перабольшаныя. У Магілёве жыве Вольга Мікалуцкая, настаўніца паводле адукацыі, якая апошнім часам працуе кандуктаркай у тралейбусах. Многія магілёўцы хоць раз ды бачылі спадарыню Вольгу, якая з усімі пасажырамі размаўляе па-беларуску. «Шмат хто … чытаць далей

Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі ў Магілёўскай мытні

Сёння родная мова, як і любоў да роднай зямлі, застаецца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці нашага народа. Яна – аснова самабытнай і багатай культуры беларусаў, шматграннай і разнажанравай беларускай літаратуры.   Напярэдадні міжнароднага дня роднай мовы, які быў заснаваны ЮНЕСКА для захавання моўнай і культурнай разнастайнасці, у Магілёўскай мытні прайшло мерапрыемства, прысвечанае беларускай мове. У … чытаць далей

Яндекс.Метрика