Яндекс.Метрика Новости по тегу "Николай Снопков" - Магілёўскі Рэгіён

На Ільінскай гары ў Бялынічах хочуць узвесці праваслаўную капліцу

З просьбай аказаць дапамогу ў пабудове капліцы на Ільінскай гары ў Бялынічах да намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалая Снапкова звярнуўся настаяцель праваслаўнай царквы ў гонар іконы Божай Маці Бялыніцкай Сергій Маслаў.

Ільінская гара

Сваю просьбу айцец Сергій выказаў падчас асабістага прыёму грамадзян, які Мікалай Снапкоў праводзіў у Бялынічах 25 кастрычніка.

Ён патлумачыў, што гэта месца мае асаблівае значэнне для жыхароў райцэнтра. Менавіта адсюль бярэ свой пачатак наш горад. Тым больш, у 2020 годзе ў Бялынічах пройдзе Дзень беларускага пісьменства, таму капліца стане адным з месцаў актыўнага наведвання яе гасцямі свята.

Праваслаўная царква ў Бялынічах

Старшыня райвыканкама Васіль Захарэнка дадаў, што праектна-каштарысная дакументацыя капліцы ўжо гатова, адкрыты дабрачынны рахунак, на які ўсе жадаючыя могуць пералічыць грашовыя ахвяраванні. Работа па гэтым накірунку будзе праводзіцца і далей, інфармуе раённая газета «Зара над Друццю”.

Малюнак Н. Орды

Ільінская гара (Ільінскія могілкі, Цвінтар), пагорак у Бялынічах, размешчана на вуліцы Чырвонаармейская.

Назва паходзіць ад Свята-Ільінскай царквы (у 1863 годзе налічвалася 286 прыхаджан).

Драўляная лесвіца вядзе да вяршыні вялікага пагорка. Кожную вясну, 25 красавіка, сюды ідуць паломнікі, бо гэта – дзень святкавання іконы Божай Маці Бялыніцкай.

Легенда сцвярджае, што менавіта тут, не раней за 1240 год, манахі Кіева-Пячорскай  лаўры заснавалі паселішча, а значыць, і самі Бялынічы. Аб гэтым сведчыць і адзін з памятных знакаў, якія ўстаноўлены на гары.

Ільінская гара

У пісьмовых крыніцах Бялынічы ўпершыню згадваюцца з сярэдзіны XVI ст. як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З пачатку XVII ст. уласнасць Сапегаў. У 1624 годзе Л. І. Сапега заснаваў у Бялынічах манастыр кармелітаў — адзін з найбагатых у ВКЛ.

У манастыры знаходзіўся Бялыніцкі абраз Божай Маці, шанаваны хрысціянамі розных канфесій. З-за шматлікіх працэсій і паломніцтваў да яе Бялынічы зваліся Беларускай Чанстаховай (абраз знік падчас Вялікай Айчыннай вайны з Магілёўскага краязнаўчага музея).

У 1877—1918 гг. ў будынках зачыненага манастыра кармелітаў размяшчаўся Бялыніцкі манастыр Раства Багародзіцы.

Ірына Беганкіна

 

25 октября в Белыничах проведет прием граждан заместитель Главы администрации президента Николай Снопков

25 октября 2019 г. с 10.00 в Белыничском районном исполнительном комитете проведет выездной личный прием граждан Снопков Николай Геннадьевич – заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь.

Николай Снопков

Предварительная запись на прием осуществляется по телефонам 802232 78741, 802232 78772.