Яндекс.Метрика обращения граждан Archives - Магілёўскі Рэгіён

Могилевские власти против замены статуи Ленина на скульптуру Лукашенко с автоматом

Могилевский горисполком не поддержал предложение 66 могилевчан установить на площади Ленина вместо памятника Ленину скульптурную … чытаць далей

Першыя адказы магілёўскіх уладаў на звароты грамадства

Пад час шматлюдных масавых акцыяў у цэнтры Магілёва народ сфармуляваў і агучыў шэраг сваіх патрабаванняў да ўладаў. Звароты былі аформленыя ў асобны дакумет, які быў накіраваны ў аблвыканкам ад імя прадстаўнікоў народнага каардынацыйнага камітэта горада Уладзіміра Шанцава і Алега Аксёнава.

У звароце да ўладаў людзі патрабавалі спыніць гвалтоўныя дзеянні міліцыі супраць удзельнікаў мірных грамадзянскіх пратэстаў, выпусціць усіх затрыманых і правесці расследванне па фактах празмернай жорсткасці ў дачынені да людзей. Яшчэ адным з асноўных патрабаванняў было перагляд вынікаў выбараў і прызнанне Святланы Ціханоўскай прэзідэнтам Беларусі, бо менавіта такі сапраўдны вынік выбараў, на думку людзей, адпавядае рэчаіснасці.

Уладзімір Шанцаў падчас аднаго з мітынгаў каля магілёўскага гарвыканкама

19 жніўня прыйшоў першы афіцыйны адказ на гэты калектыўны зварот магілёўцаў. Улады адказалі не на ўсе патрабаванні, а пакуль толькі на тую частку, што была датычна дзейнасці сілавых органаў. Адказ прыйшоў з Упраўлення унутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму, а падпісаў дакумент намеснік начальніка ўпраўлення Уладзімір Рыжанкоў – як раз той чалавек, які і кіраваў усімі дзеяннімі міліцыі пад час гэтых падзеяў.

Вось тэкст адказу:
  “С целью недопущения и пресечения правонарушений и преступлений на территории г.Могилёва сотрудниками органов внутренних дел обеспечивается охрана общественного порядка и реагирование на возникающие угрозы общественной безопасности согласно действующему законодательству”.

Як вынікае з адказу, затрыманні выпадковых людзей на вуліцах гораду, іх збіцце ў адзелах міліцыі (чаму ёсць шматлікія сведчанні), пакаренне адміністратыўным арыштам на тэрмін да 15 сутак толькі за тое, што чалавек быў пад час “хапуноў” на вуліцы – усё гэта рабілася згодна з дзеючым заканадаўствам? Цікава будзе пачытаць адказы уладаў на пытанні людзей, чаму галасы, якія яны ў большасці сваёй аддалі Святлане Ціханоўскай, у выніковых пратаколах выбарчых камісій аказаліся запісанымі дзейснаму прэзідэнту.

Магілёўцы ў мінулыя выходныя вельмі гучна паказалі, што адказ на гэтае пытанне яны вельмі жадаюць атрымаць, і калі ён не задаволіць агромістую массу народу, ці ўвогуле такога адказу не будзе, то наступны выхад будзе яшчэ больш прадстаўнічы. Ужо ёсць папаярэднія звесткі пра чарговы агульнанацыянальны марш, які плануецца зладзіць у нядзелю, 23 жніўня. У Магілёве акцыю запланавана пачаць а 14-й гадзіне на плошчы каля аблвыканкама, дзе спачатку адбудзецца кароткі мітынг. Пасля калона людзей рушыць да іншай, больш зручнай пляцоўкі, дзе пройдзе вялікі 4-х гадзінны мітынг і канцэрт (дакладнае месца пакуль узгадняецца). Зараз вядуцца перамовы з вядомымі беларускімі музыкамі і спевакамі, якія гатовыя падтрымаць акцыю.

Алесь Сабалеўскі

Жители Климовичей обратились к представителям правоохранительных органов

Жители Климовичей обратились к представителям правоохранительных органов и призвали их быть верными закону, стоять на … чытаць далей

Могилевчане просят Александра Лукашенко вернуться к своей жене

Более 40 могилевчан подписались под обращением к действующему пока президенту Александру Лукашенко, в котором требуют … чытаць далей

КГК переслал минским чиновникам жалобу могилевчанина на президента Лукашенко

Комитет госконтроля не стал рассматривать жалобу могилевского активиста Алексея Павловского на нарушения законодательства об обращении … чытаць далей

В Кричеве батюшка вместе с прихожанами добивается от местных властей благоустройства улицы

В Кричеве настоятель Свято-Николаевской церкви Андрей Игнатушко вместе с прихожанами отправил коллективное обращение на имя … чытаць далей