Галоўная » образование » Page 24

Як зарэгістравацца на ЦТ? + Графік і карысныя спасылкі

З 2 траўня да 1 чэрвеня ў Беларусі будзе праходзіць рэгістрацыя на ЦТ.

Фота – bobruisk.ru

Якія дакументы трэба мець, каб зарэгістравацца?

Калі вам споўнілася 18 гадоў і вы грамадзянін Беларусі, то пры сабе трэба мець пашпарт або даведку, якая ведаецца ў выпадку страты (крадзяжу) пашпарта.

Калі вы не маеце беларускага грамадзянства, то від на жыхарства ці пасведчанне бежанца.

Дадатковую інфармацыю аб рэгістрацыі іншаземцаў на ЦТ-2018 можна знайсці ТУТ.

У выпадку адсутнасці магчымасці самастойна прайсці рэгістрацыю на ЦТ(хвароба, удзел у спаборніцтвах, конкурсе… і вы можаце дакументальна пацвердзіць гэты факт) дакументы няпоўнагадовых абітурыентаў падаюць іхныя законныя прадстаўнікі (павінны мець пры сабе пашпарт, дакумент, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка, а таксама натарыяльна завераную копію дакументу, які сведчыць асобу абітурыента).

Абітурыента таксама можа зарэгістраваць асоба, якая дзейнічае на падставе натарыяльна заверанай даверанасці (дадатковы пакет дакументаў будзе такі ж, як і ў выпадку рэгістрацыі абітурыента законнымі прадстаўнікамі).

Абітурыент або законны прадстаўнік (асоба, якая дзейнічае на падставе натарыяльна заверанай даверанасці) пасля падачы заявы аб рэгістрацыі на ЦТ атрымае нумар рахунку, каб аплаціць прыём і афармленне дакументаў.

Падрабязную інструкцыю аплаты праз сістэму АРІП можна знайсці ТУТ.

Кошт за адзін прадмет – Br 2,45.

Бясплатная рэгістрацыя на ЦТ магчымая для абітурыентаў, якія маюць дакументы, што пацвярджаюць права на льготы.

Графік ЦТ, зроблены сервісам «Адукар»


Пункты рэгістрацыі для ўдзелу ў ЦТ-2018 шукайце ТУТ.

Калі Вы ажыццяўляеце плацеж у банкаўскай касе, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму АРІП.

У выпадку аплаты наяўнымі грашовымі сродкамі банк можа ўзяць з вас камісію.

Каб завяршыць працэс рэгістрацыі для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні, вам НЕАБХОДНА забраць у пункце рэгістрацыі пропуск на ЦТ (трэба мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу).

belsat.eu

 

Год малой Радзімы ў Шклоўскім раёне

У Беларусі 2018 год аб’яўлены Годам малой Радзімы. З гэтай нагоды ў дзяржаўнай установе адукацыі “Чарнаруцкі ВВК дзіцячы сад – сярэдняя школа” Шклоўскага раёна 13 красавіка ў школьным музеі адбыўся турыстычна-краязнаўчы ўрок.  На мерапрыемства былі запрошаны вучны старэйшых класаў, кіраўнікі школьных творчых аб’яднанняў, педагогі.

Распачаўся ўрок уступным словам краўніка школьнага музея Віктара Краўчанкі. Віктар Аляксандравіч падрабязна азнаёміў прысутных з асноўнымі накірункамі работы музея па пошуку, вывучэнню і сістэматызацыі краязнаўчага матэрыяла, апошімі знаходкамі і распрацоўкамі.

Потым слова была прадстаўлена госцю, вядомаму краязнаўцу са Шклова Аляксандру Грудзіне. Аляксандр Пятровіч выступіў з паведамленнем: “Пяць прычын пабываць у горадзе Шклове”. Прысутным была агучана інфармацыя пра найбольш асаблівыя і цікавыя звесткі з гісторыі горада Шклова, прадэманстраваны фотаздымкі асноўных помнікаў і мясцін горада, якія маюць вялікую гістарычна-культурную каштоўнасць. Напрыканцы адбылася невялікая дыскуссія, дзе Аляксандр Грудзіна і школьныя педагогі адказалі на пытанні, з якімі да іх звярнуліся навучэнцы школы. Сустрэча прайшла цікава і безумоўна вельмі карысна.

Харытон Васільевіч

Учебно-производственный комбинат по подготовке швей будет создан в Дрибине

Координационный совет проекта «Содействие развитию на местном уровне в Республике Беларусь», финансируемого Евросоюзом и реализуемого … чытаць далей