Галоўная » ТБМ

ТБМ патрабуе спыніць перасьлед зьняволеных за ўжываньне беларускай мовы ў турмах

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім накіравала лісты ва ўстановы МУС, у якіх заявіла пра ўціск зьняволеных сяброў арганізацыі ТБМ, якія гавораць па-беларуску.

чытаць далей

Могилевчанину дали семь суток ареста за документальное фото с нацистской символикой

Судья Ленинского райсуда Могилева Наталья Понасенко приняла решение оштрафовать активиста “Таварыства беларускай мовы” Анатолия Просоловича семью сутками административного ареста за размещение фотоколлажа с документальным фото на своей странице в Facebook.

чытаць далей

Активист “Таварыства беларускай мовы” оштрафован за флаг на окне собственной квартиры

Судья Октябрьского райсуда Могилева Ольга Кравченко оштрафовала на 20 базовых величин (580 рублей) активиста могилевской организации “Таварыства беларускай мовы” (ТБМ) Сергея Дымкова за вывешенный на окне бело-красно-белый флаг с гербом “Пагоня”.

чытаць далей

В Могилеве задержали активиста ТБМ

Активиста “Таврыства беларускай мовы”, могилевчанина Сергея Дымкова поместили до суда в изолятор временного содержания.

чытаць далей

Не знікла за стагоддзі – будзе жыць у вяках

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

чытаць далей

Дэлегаты з Магілёўшчыны прынялі актыўны ўдзел у З’ездзе ТБМ

У Мінску 18 кастрычніка 2020 года адбыўся ХIV З’езд ГА “Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны”

 У справаздачным дакладзе старшыні таварыства Алены Анісім былі адзначаны наступныя падзеі:

  • Старшыня ТБМ Алена Анісім 25 сакавіка 2018 года выступала з вітальным словам на святкаваннях 100-годдзя БНР ля Опернага тэатра ў Мінску.
  • 25 красавіка 2018 года Алена Анісім выступала ў Страсбургу на пасяджэнні Камітэта па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы.
  • 25-26 лістапада 2017 года па ініцыятыве ТБМ і Аргкамітэта па стварэнню ўніверсітэта з беларускай мовай навучання была арганізавана канферэнцыя “Нацыянальны ўніверсітэт: місія і выклікі”. Члены Рэктарата Універсітэта імя Ніла Гілевіча наведвалі навучальныя ўстановы Польшчы і Даніі, вывучалі іх досвед і дзяліліся ім у Беларусі.
  • Спадарыня Анісім актыўна працавала як дэпутат Палаты Прадстаўнікоў праводзячы сустрэчы ў рэгіёнах.

Намеснік старшыні ТБМ, рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік распавёў пра выдавецкую і культурна-асветніцкую дзейнасць Таварыства, развіццё сайта, пра шматлікія літаратурныя мерапрыемствы, якія актыўна ладзілі па ўсёй краіне сябры арганізацыі разам з Міхасём Скоблам, Леанідам Дранько-Майсюком, Эдуардам Акуліным, Антанінай Хатэнка і іншымі пісьменнікамі і паэтамі, пра паспяховае правядзенне агульна-нацыянальных дыктовак у бібліятэках і ўстановах культуры, усталяванне помнікаў выбітным гістарычным асобам. У гэтым годзе Таварыствам выдадзены Летапіс дзейнасці Грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. 2014 – 2019. Гэта 4-е выданне “Летапісу ТБМ”.

Актыўны ўдзел ў працы з’езда прынялі дэлегаты з Магілёўшчыны Алег Дз’ячкоў і Міхась Булавацкі. Як і іншыя выступоўцы яны выказалі агульную думку, што сённяшні ўздым грамадскай актыўнасці павінен надаць належнае месца ў дзяржаве беларускай мове. Па прапанове ганаровага старшыні ТБМ кандыдата гістарычных навук Алега Трусава з’езд выступіў за вяртанне Канстытуцыі 1994 года, у якой беларуская мова мела статус адзінай дзяржаўнай мовы.

Алег Дзьячкоў
Міхась Булавацкі
Алег Трусаў

Таксама на з’ездзе асобным сябрам Таварыства былі уручаны Падзякі за адраджэнне і пашырэнне беларускай мовы ў духоўным і грамадскім жыцці народа.

Алесь Грудзіна і Міхась Булавацкі

У выніку выбараў на з’ездзе старшынёй ТБМ на наступныя тры гады зноў была абраная Алена Анісім.

Алесь Грудзіна, дэлегат з’езда

У Шклове ўзгадалі Анатоля Сербантовіча

50 гадоў таму ў 1970 годзе адышоў ў вечнасць беларускі паэт Анатоль Станіслававіч Сербантовіч. З гэтай нагоды сябры літаратурнага салона імя Міхася Зарэцкага, які дзейнічае пры шклоўскай раённай арганізыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”,  наведалі яго Малую Радзіму – вёску Ордаць Шклоўскага раёна. Тут, у сям’і настаўнікаў нарадзіўся і скончыў Ордацкую сярэднюю школу будучы вядомы беларускі паэт.

Першапачаткова госці наведалі Ордацкую школу. Зараз гэта базавая школа, дзе вучацца каля 50-вучняў. Кіраўніцтва школы добразычліва сустрэла сяброў  шклоўскай ТБМ і здзейсніла экскурсію ў школьную бібліятэку, дзе створаны мемарыяльны куток А.Сербантовіча. Адбылася размова пра жыццё, творчасць і мясцовую памяць паэта. На вялікі жаль, сядзіба паэта не захавалася. Дом набылі жыхары Шклова і перавезлі у горад. Але, галоўнае, памяць пра славутага ранейшага жыхара Ордаці захавалася ў мясцовай школе і гэта вельмі добра.

З успамін пісьменніка Уладзіміра Арлова, які ў 2017 годзе наведаў Шклоўскі раён: “Ён быў упарты і вальналюбны. Ён жыў у прадчуванні цуда. Ён меў выключнае пачуццё мовы і талент, прызнаны і падтрыманы мэтрамі. Школьнікам, лідзіруючы ў вэлягонцы, ён трапіў у звалку, параніўся, але закінуўшы ровар на плечы, першым дабег да фінішу. У дваццаць сем Анатоль выдаў ужо другую кнігу — не па гадах спелую і бязлітасную да сябе. Яна называлася трывожна — “Міннае поле”. Аднойчы ўвечары ён, атрымаўшы неблагі ганарар і “замачыўшы” гэтую падзею, ішоў па менскай вуліцы. На просьбу сустрэчнай кампаніі даць закурыць выцягнуў з кішэні пачак грошай: “Вось вам на цыгарэты!” Яго завалілі на ходнік і бясконца доўга білі нагамі. Потым былі шпіталь, жорсткія прыступы галаўнога болю, інсульт і адыход туды, дзе паэту, магчыма, удалося здзейсьніць выказаную ў адным з вершаў мару і разгадаць
Тайну музыкі,
Тайну крыкаў,
Тайну гукаў і нематы,
Тайну чыстага і вялікага,
Тайну злосці і дабраты… ”

 

Гістарычная даведка:

Анатоль Станіслававіч Сербантовіч нарадзіўся 13 мая 1941 года. У вайну жыў з бацькамі у вёсцы. У 1958 годзе скончыў Ордацкую сярэднюю школу, працаваў у калгасе. У 1960 ггодзе паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ, якое закончыў у 1965 годзе. У 1964—1965 гг. быў літаратурным супрацоўнікам часопіса «Бярозка». З восені 1966 года знаходзіўся ў творчай камандзіроўцы ў Запаляр’і, Казахстане, на Ўрале, Далёкім Ўсходзе. У 1969 годзе зноў вярнуўся ў Мінск і працаваў у газеце “Піянер Беларусі”. Сябр Саюзу пісьменнікаў БССР з 1967 года. Памёр ў Мінску 21 сакавіка 1970 года пасля жорсткай бойкі з хуліганамі. Пахаваны на Ўсходніх могілках Мінску. Анатоль Сербантовіч пачаў пісаць яшчэ ў школе. Гэта былі байкі і сатырычныя замалёўкі калгаснага жыцьця. У 1959 годзе ў газеце «Магілеўская праўда» надрукаваў свой першы верш. У гады вучобы ў школе запрашаўся на паседжанні літаб’яднання, на абласныя і рэспубліканскія семінары пачынаючых пісьменнікаў. На другім курсе універсітэта склаў рукапісны зборнік вершаў. Як сталы паэт сфармаваўся ў 1964 годзе, калі стаў рэгулярна друкавацца ў рэспубліканскіх часопісах, напісаў некалькі паэмаў. Характэрная праявай яго паэзіі былі грамадзянская накіраванасць, пафаснасць. Аўтар зборнікаў паэзіі «Азбука» (1966 г.), «Міннае поле» (1968 г.), «Пярсцёнак» (1971 г.), «Жаваранак у зеніце» (1989 г.). Акрамя вершаў пісаў творы для дзяцей, прозу, крытычныя артыкулы, займаўся перакладамі. У сярэдзіне 1960-х звярнуўся да жанру паэмы. У 1968 годзе, у час знаходжання ў Сярэдняй Азіі напісаў паэму для дзяцей «Тэлефон».

Алесь Грудзіна