Яндекс.Метрика Новости по тегу "Валадар Цурпанаў" - Магілёўскі Рэгіён

Валадара Цурпанава зьмясьцілі ў карцар турмы №4 у Магілёве

Праваабаронцу і аднаго зь лідэраў леташніх пратэстаў у Магілёве Валадара Цурпанава зьмясьцілі ў карцэр турмы №4, паведамляе Радыё Свабода.

чытаць далей

Лідэра леташніх пратэстаў у Магілёве Валадара Цурпанава адправілі ў калёнію на 2 гады

Праваабаронцу і аднаго зь лідэраў леташніх пратэстаў у Магілёве Валадара Цурпанава, прызнанага палітвязьнем, адправілі ў калёнію агульнага рэжыму на 2 гады за ўхіленьне ад адбываньня пакараньня ў папраўчай установе адкрытага тыпу (арт. 415 КК).

чытаць далей

Круглянскі суд можа адправіць магілёўскага праваабаронцу з «хіміі» ў калёнію на 2 гады

Праваабаронцу, аднаго зь лідэраў леташніх пратэстаў у Магілёве Валадара Цурпанава судзяць за ўхіленьне ад адбываньня пакараньня ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

чытаць далей

Лідэр магілёўскіх пратэстаў стаў «схільным да дэструктыўных дзеяньняў» на «хіміі» у Круглым

Магілёўскага праваабаронцу і аднаго зь лідэраў мясцовых пратэстаў Валадара Цурпанава адміністрацыя Круглянскай спэцкамэндатуры паставіла на прафіляктычны ўлік як «схільнага да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасьці».

чытаць далей

Нескароны пратэст магілёўскага праўдаруба (Відэа)

Адзін з лідэраў пратэстаў 2020 года ў Магілёве Валадар Цурпанаў з 5 лютага 2021 года адбывае пакаранне – тры гады абмежавання волі ў райцэнтры Круглае Магілёўскай вобласці.

чытаць далей

У ЗША прайшоў першы пікет у падтрымку Валадара Цурпанава (ФОТАФАКТ)

Там часам сам дысідэнт і адзін з лідараў пратэстаў не мае намеру абскарджваць вырак суда Магілёўскага раёна.

чытаць далей

Тры гады “хіміі” прысудзілі грамадскаму актывісту ў Магілёве

Суддзя Магілёўскага райсуда Аляксандр Халадцоў асудзіў на тры гады абмежавання волі грамадскага актывіста і праваабаронцу Валадара Цурпанава па абвінавачванні ў абразе двух суддзяў (арт.391 КК). Выдалены з залі судовага пасяджэння падсудны не змог выступіць з апошнім словам, а таксама адказаць на пытанне, ці зразумелы яму прысуд.

чытаць далей

Валадар Цурпанаў распавёў пра сваё стаўленне да распачатай у адносінах да яго крымінальнай справы (Відэа)

Магілёўскі грамадскі актывіст і праваабаронца Валадар Цурпанаў праходзіць абвінавачаным па крымінальным злачынстве – абразе суддзі.

чытаць далей

Суд над грамадскім актывістам Валадаром Цурпанавым пачаўся ў Магілёве

Суддзя Магілёўскага райсуда Аляксандр Халадцоў пачаў разгляд правы грамадскага актывіста і праваабаронцы Валадара Цурпанава, які абвінавачваецца ў абразе двух суддзяў (арт.391 КК). Пачатак працэса адзначыўся дзіўнай сітуацыяй з выдаленнем, а потым яшчэ і не ўдалай спробай выдалення падсуднага з залі суда.

чытаць далей

«Лічылі за аўтарытэта». Адзін зь лідэраў магілёўскіх пратэстаў Валадар Цурпанаў прабыў у няволі 43 дні

3 лістапада ўначы пасьля чарговых «сутак» выпусьцілі з ізалятара праваабаронцу і аднаго зь лідэраў пратэставага руху ў Магілёве Валадара Цурпанава. За кратамі ён гэтым разам правёў 21 дзень. Агулам жа ў няволі пасьля выбараў ён адбыў 43 дні, зь якіх 10 трымаў сухую галадоўку. Супраць актывіста да таго ж распачалі крымінальную справу за абразу судзьдзі, паведамляе Радыё Свабода.

 

«Лічылі за аўтарытэта»

З ізалятару Валадар выйшаў а палове на другую ночы. На волі яго сустрэлі жонка Ірына, сябры ды журналісты. Ім ён заявіў, што ў ізалятары «добра адпачыў» і настрой у яго бадзёры.

дар сядзеў у камэры адзін. Адзінота яго не прыгнятала, хоць, прызнаецца ён, «аўдыторыі часам бракавала».

«Кніжкі там ёсьць. Біблія ратавала, — апавядае пра нявольніцкія будні актывіст. — Без гадзіньніка было, праўда, складана. Іхнае радыё я выключыў адразу, таму адсочваць час было няпроста, асабліва ў другой палове дня».

 

«Маглі пакінуць яшчэ на колькі дзён. Да гэтага псыхалягічна быў гатовы»

На волі Валадара Цурпанава чакалі 27 кастрычніка, калі канчаліся ягоныя чарговыя 15 дзён арышту, але ў ізалятары яго пакінулі яшчэ на 6 дзён. Іх ён не адбыў праз сухую галадоўку, якую трымаў раней, пратэстуючы супраць незаконнага зьняволеньня. Пасьля 10 дзён галадаваньня ў выніку пагаршэньня стану яго тады даставілі ў лякарню, дзе актывіст прабыў тыдзень.

З жонкай Ірынай

Валадар дапускаў, што ў ізалятары яго маглі пакінуць яшчэ на колькі дзён, і да гэтага псыхалягічна быў гатовы. Ён ня ведае, што зьмянілася ў краіне, пакуль быў за кратамі, але думае, калі б нешта небясьпечнае адбылося для рэжыму, то зразумеў бы па паводзінах аховы, а яны былі звыклымі.

Пра змарнаваны ў няволі час актывіст шкадуе, аднак лічыць, што гэта «для нечага патрэбна». Ён адзначае, што ў камэры працаваў над праектам «разбудовы гарадзкой партыі». Напісаў 27 заяваў і скаргаў на ўнутраныя праблемы ізалятару, а таксама пытаньні па-за ім.

 

Пра крымінальную справу: «Іх абурыла, як я дазволіў сабе так паводзіцца на судзе»

Даслаў таксама ліст і ў Сьледчы камітэт з пратэстам на дзеяньні сьледчага, які, на ягоную думку, парушыў парадак завядзеньня крымінальнай справы. Супрацоўнік паведаміў актывісту, што ў ягоных дзеяньнях ёсьць склад злачынства, але пры гэтым прызначыў экспэртызу абразьлівага выказваньня.

Цурпанаў мяркуе, што крымінальная справа ня мае пэрспэктыў, бо ў ягоных словах няма абразы судзьдзі, а распачалі яе для «псыхалягічнага ціску на іншых, каб яны не дазвалялі сабе падобнага».

«Іх абурыла тое, што я дазволіў сабе так паводзіцца на судзе, — кажа ён. — Зь іхнага гледзішча такія паводзіны ў дачыненьні да важнай у іх сыстэме інстытуцыі нельга пакідаць беспакаранымі».

Першы раз пасьля выбараў Валадара Цурпанава затрымалі 1 верасьня на школьнай лінейцы, куды ён прыйшоў, каб заклікаць пэдагогаў, якія працавалі ў выбарчых камісіях, пакаяцца за фальсыфікацыі выбараў. За гэты ўчынак яму прысудзілі 20 дзён арышту. Затым яго яшчэ двойчы яшчэ судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту і адпраўлялі ў ізалятар на 8 і 15 дзён.

Фота: Радыё Свабода