Зміцер Салаўёў: “Мы будзем працягваць працу, нягледзячы на рэпрэсіі” (Відэа)

30 верасня пасля адбыцця 7 сутак адміністрацыйнага арышту з ІЧУ УУС Магілёўскага аблвыканкама выйшаў на волю галоўны рэдактар інтэрнэт-партала “Магілёўскі рэгіён” Зміцер Салаўёў. Сустракалі Змітра на волі яго родныя, сябры і паплечнікі па працы. Народу сабралася няшмат, бо якраз у гэты час у магілёўскіх судах працягваўся разгляд спраў шматлікіх затрыманых за ўдзел у “несанкцыянаваных масавых … чытаць далей

“Магілёўскі рэгіён” пратэстуе супраць арышту галоўнага рэдактара Змітра Салаўёва

Галоўны рэдактар нашага інтэрнэт-выдання Зміцер Салаўёў быў беспадстаўна затрыманы і беспадстаўна асуджаны да сямі сутак арышту. Рэдакцыя “Магілёўскага рэгіёну” пратэстуе супраць пераследу журналіста за яго прафесійную дзейнасць і патрабуе яго найхутчэйшага вызвалення. Змітра Салаўёва затрымалі 23 верасня каля 11:30 у уласнай кватэры. Два дні ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання, пасля чаго 25 верасня быў … чытаць далей

Галоўнага рэдактара “Магілёўскага рэгіёну” арыштавалі на 7 сутак

Суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Алена Літвіна 25 верасня пакарала 7 суткамі адміністрацыйнага арышту галоўнага рэдактара інтэрнэт-партала “Магілёўскі рэгіён” Змітра Салаўёва за парушэнне ч.1 арт.23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). Змітра Салаўёва затрымалі 23 верасня каля 11:30 у уласнай кватэры. Пра сваё затрыманне ён паспеў паведаміць журналістам партала. Падчас працэсса высветлілася, … чытаць далей

Затрыманы галоўны рэдактар “Магілёўскага рэгіёну” Зміцер Салаўёў

Галоўнага рэдактара інтэрнэт-партала “Магілёўскі рэгіён” Змітра Салаўёва затрымалі сёння каля 11:30  у уласнай кватэры. Пра сваё затрыманне ён паспеў паведаміць журналістам партала. Па звестках журналістаў 6tv.by, Салаўёў быў дастаўлены ў Ленінскі РАУС Магілёва, дзе і знаходзіцца да гэтага часу. Верагоднай прычынай затрымання з’яўляецца абвінавачванне ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (арт.23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь). Зміцер … чытаць далей

Галоўнага рэдактара “Магілёўскага рэгіёну” пасадзілі на 8 сутак

Суд Ленінскага раёна Магілёва 11 жніўня пакараў галоўнага рэдактара інтэрнэт-партала “Магілёўскі рэгіён” Зміцера Салаўёва 8 суткамі арышту. Суд над Салаўёвым адбыўся ў будынку Магілёўскага ІЧУ. Так як гэта рэжымная ўстанова, на працэс не пусцілі не толькі калег-журналістаў, але, нават, і жонку журналіста, Надзею Салаўёву. Пра выніку разгляду справы ёй удалося даведацца толькі сёння, пры тым, … чытаць далей

У Магілёве затрымалі галоўнага рэдактара інтэрнэт-партала «Магілёўскі рэгіён” (абноўлена)

У Магілёве супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль галоўнага рэдактара “Магілёўскага рэгіёну” Зміцера Салаўёва. Зміцер на аўтамабілі накіроўваўся з офіса “МР” да дому, і быў спынены супрацоўнікамі ДАІ. Знянацку ў супрацоўнікаў міліцыі ўзнікла падазрэнне на тое, што машына Зміцера, нібыта, знаходзіцца ў угоне, таму яго даставілі ў Ленінскі РАУС Магілёва. Зараз Салаўёў знаходзіцца ў Ленінскім РАУС і … чытаць далей

Яндекс.Метрика