Яндекс.Метрика “Тэатральныя вечарыны” зладзілі ў Краснаполлі (відэа) - Магілёўскі Рэгіён

“Тэатральныя вечарыны” зладзілі ў Краснаполлі (відэа)

100-гадовы юбілей краснапольскі Народны тэатр адзначыў, зразумела, на сцэне. Гэта супала з фестывалем “Тэатральныя вечарыны”. Селета на яго ў Краснаполле прыехалі госці з Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы.

Адкрываўся форум пастаноўкай па п’есе Васіля Ткачова “Лёгкі на ўспамін” краснапольскага Народнага тэатра. У галоўных ролях старажылы сцэны Іван Ткачоў, Людміла Зырына і Вольга Салдаценка.

Крыніца: tvrmogilev.by