Яндекс.Метрика
Навіны Горак Палітыка і грамадства

У альма-матар Лукашэнкі – вялікі недабор. Туды хочуць загнаць двоечнікаў

Вучыцца ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках няма ахвотных. Таму абласное кіраўніцтва Прафсаюзу работнікаў аграрна-прамысловага комплексу разаслала старшыням райкамаў лісты з патрабаваннем адправіць у Горкі выпускнікоў школаў і ліцэяў.

Фота загаду займеў блогер NEXTA. Ад абітурыентаў патрабуюць сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання з прахадным балам у профільных прадметах – хіміі і біялогіі – 7 са 100.

У прыёмнай камісіі belsat.eu распавялі, што цяпер ідзе дадатковы набор на бюджэт і платнае навучанне.

«Прахадныя 7 балаў не мы прыдумалі, гэта распараджэнне Міністэрства адукацыі. Ну, мала, але мы ж сельскагаспадарчая ўстанова. Таму вось так», – адказалі ў прыёмнай.

Нізкі прахадны бал выстаўлены не толькі па біялогіі, але і па фізіцы, і па матэматыцы.

Як паказаў нядаўні эксперымент Сяргея Альшэўскага, кіраўніка праекту «Народны падручнік», дзякуючы новай сістэме падліку вынікаў ЦТ можна лёгка здаць прадмет, не ведаючы яго.

Раней блогер NEXTA апублікаваў дакументы, з якіх вынікае, што на бюджэтную форму навучання па спецыяльнасці «Меліярацыя і водная гаспадарка» ў БДСГА падалі дакументы ўсяго два чалавекі.

ДР, belsat.eu

апошія запісы

Гісторыя магіляўчанкі, якую аштрафавалі за абарону блогераў ад міліцыі

Дзяжурны адміністратар

Магілёў кандыдацкі (фотарэпартаж)

Дзяжурны адміністратар

В Могилёве прошли дожди и вот опять ФОТОФАКТ