У Бабруйску ад наркотыкаў за дзень памерлі тры чалавекі

Усе трое, паводле папярэдніх дадзеных, памерлі ад атручваньня мэтадонам, паведамляе Сьледчы камітэт.

Паводле сьледзтва, 17 сакавіка ў адной з кватэр у Бабруйску знайшлі мёртвымі 44-гадовага мужчыну і 40-гадовую жанчыну. Папярэдне вызначана, што сьмерць абаіх наступіла ад атручэньня наркотыкам мэтадонам. Мужчына і жанчына стаялі на ўліку ў наркалягічным дыспансэры за ўжываньне імі наркотыкаў.

Бабруйскі міжраённы аддзел СК завёў крымінальную справу па факце збыту наркотыку, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека (ч. 5 ст. 328 Крымінальнага кодэксу), вядзецца сьледзтва.

У той жа дзень паступіла паведамленьне пра сьмерць 28-гадовага бабруйчаніна, цела якога знайшлі на месцы жыхарства. Паводле папярэдніх зьвестак, сьмерць таксама наступіла ад атручэньня мэтадонам.

Фота СК

Крыніца: Радыё Свабода

Яндекс.Метрика