Яндекс.Метрика У Бабруйску шасцярых галадоўшчыкаў перавялі ў карцар праз “бруд у камеры” - Магілёўскі Рэгіён

У Бабруйску шасцярых галадоўшчыкаў перавялі ў карцар праз “бруд у камеры”

Пра гэта @euroradio распавяла праваабаронца з Бабруйска Галіна Смірнова: “Яны працягваюць знаходзіцца ў карцары. Прычыны дакладна не вядомыя. Дзяжурны сваякам сказаў, што нібыта адмовіліся прыбіраць памяшканне”.

Праваабаронца пацвердзіла, што пазаўчора ў сваякоў прынялі ежу ў перадачках — раней супрацоўнікі ІЧУ адмаўляліся гэта рабіць. Па словах апошніх, затрыманыя днямі прыпынілі галадоўку.

Крыніца: MAYDAY