Яндекс.Метрика
Навіны Чавус Палітыка і грамадства

У Чавускім раёне адкрылі помнік байцам штрафбатаў

Напярэдадні дня вызвалення Чавускага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 23 чэрвеня, у вёсцы Дрануха адбылося ўрачыстае адкрыццё першага ў Беларусі памятнага знака камандзірам і байцам штрафных падраздзяленняў Чырвонай Арміі, якія загінулі падчас кровапралітных баёў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Чавускага раёна.

Ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным яго адкрыццю, прынялі ўдзел старшыня Чавускага райвыканкама Сяргей Драздоўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Мацюлін, кіраўнікі і прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, паведамляе chausynews.by.

Ініцыятарамі ўшанавання памяці штрафнікоў сталі прадстаўнікі Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клубу “Віккру” і Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Фота: chausynews.by

апошія запісы

Обращение в городскую администрацию Могилёва от инициативных групп кандидатов

Дзяжурны адміністратар

В Климовичском районе бывшие школы превращаются в руины (ФОТО)

Дзяжурны адміністратар

Магілёўца два дні пратрымалі ў ізалятары за бел-чырвона-белы сьцяг, а справу накіравалі на дапрацоўку

Дзяжурны адміністратар