У Горках адміністрацыйным арыштам і штрафам пакаралі дваіх прыхільнікаў пераменаў

Сяргея Рэндава асудзілі на 10 сутак, а Ларысу Самсонаву аштрафавалі на 675 рублёў (25 базавых велічыняў). Гэта пацьвердзілі ў судзе Горацкага раёну.

Актывістаў затрымалі 13 верасьня. Абаім інкрымінавалі ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ды непадпарадкаваньні міліцыі. Да суду ўтрымлівалі ў ізалятары. У судзе адзначылі, што прысуды абвінавачаным набудуць моц праз 10 сутак. За гэты час яны іх могуць абскардзіць.

Пазьней дачка Самсонавай высьветліла, што маці пакаралі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту і яна застаецца пад вартаю, акрамя таго адмаўляецца ппымаць перадачы з харчамі. У судзе пацьвердзілі, што Самсонава пакараная за ўдзел у яшчэ адным несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Крыніца: Радыё Свабода