Яндекс.Метрика
Здарэнні Навіны Краснаполля

У Краснаполлі на Магілёўшчыне затрымалі дзяўчыну за надпіс «Стоп Лука»

У мястэчку Краснапольле Магілёўскай вобласьці 19-гадовую дзяўчыну вінавацяць у тым, што яна зрабіла надпіс «Стоп Лука» перад будынкам мясцовай міліцыі. Пра гэта паведаміў Свабодзе яе дзядзька Аляксандар Дзем’янкоў.

Паводле яго, пляменьніцу Аляксандра Вераніку Карпаву затрымалі 8 ліпеня а 23-й гадзіне. Зь яе словаў, на допыце яна прызналася, што зрабіла надпіс. Да 5 гадзінаў наступнага дня дзяўчына прабыла ў міліцыі. У яе забралі тэлефоны.

9 ліпеня блізу поўдня да яе маці прыехалі міліцыянты, каб правесьці ператрус у кватэры, дзе яна жыве з дачкой. Жанчына адмаўляецца іх пускаць бяз санкцыі пракурора на вобшук.

Дзем’якоў дадае, што Вераніку а 9 раніцу зноў выклікалі ў міліцыі, дзе яна прабыла да 12 гадзінаў. Па словах дзяўчыны «сьледчы падаўся ёй добразычлівым, і яна ўсё яму расказала». Зь міліцыі яе адпусьцілі, паведаміўшы, што могуць выклікаць зноў.

Цяпер Вераніка ўстрымліваецца ад гутарак з чужымі. Што да спробаў правесьці ператрус, то міліцыянты пайшлі па санкцыю пракурора і пакуль не вярталіся.

Аляксандар Дзем’янкоў кажа, што надпіс пляменьніца зрабіла на вуліцы Ленінскай райцэнтру пад відэакамэрамі. Ён дапускае, што па ім яе і маглі вылічыць. Па ягоных словах раней за Веранікай не назіраў падобнай актыўнасьці.

Крыніца: Радыё Свабода

апошія запісы

Белыничи: девушку “посадили” вслед за отцом

У Магілёве затрымалі чарговую партыю журналістаў

Дзяжурны адміністратар

Галоўнага рэдактара “Магілёўскага рэгіёну” пасадзілі на 8 сутак