Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Раёны Спорт і здароўе

У Магілёўскай вобласці ўжо двое хворых на каронавірус

Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла 351 выпадак каранавіруса ў нашай краіне на раніцу 3 красавіка. Раней гэтую лічбу назваў тэлеканал АНТ. 1 выпадак зафіксаваны ў Брэсцкай вобласці, 2 — у Магілёўскай, 89 — у Віцебскай, 13 — у Гомельскай, 6 — у Гродзенскай, 50 — у Мінскай вобласці, 190 — у Мінску.

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан у пятніцу на брыфінгу зрабіла наступную заяву: “На сённяшні дзень папярэджана развіццё захворванняў 840 выпадкаў у дзень. Калі б не тыя меры, якія мы прынялі па пошуку і выяўленні пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, па выяўленні ўсіх кантактаў гэтых асоб, шпіталізацыі кантактаў першага ўзроўню, па правядзенні супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў на ўсёй тэрыторыі краіны, то сёння мы б з вамі мелі 840 выпадкаў у дзень і нічым не адрозніваліся б ад тых краін, што знаходзяцца побач з намі”.

Богдан заявіла, што наяўных у краіне тэстаў “абсалютна дастаткова для кантроля сітуацыі”.

апошія запісы

Лукашенко поставил задачи руководству Могилевской области

Дзяжурны адміністратар

Гісторыя магіляўчанкі, якую аштрафавалі за абарону блогераў ад міліцыі

Дзяжурны адміністратар

Какие болезни вылечат сосновые шишки

Дзяжурны адміністратар