У Магілёўскім ізалятары настойваюць, што актывіст абвясьціў сухую галадоўку не таму, што яго вадзілі да псыхіятра

Адзін зь лідэраў магілёўскіх пратэстаў супраць вынікаў выбараў Валадар Цурпанаў шосты дзень трымае сухую галадоўку. Яго асудзілі на 28 дзён адміністрацыйнага арышту.

Пра галадоўку актывіста 15 верасьня са сваіх крыніц даведалася ягоная жонка Ірына. Пазьней яна дазналася, што муж пачаў галадаць, калі яго завялі да псыхіятра.

18 верасьня Ірыне начальнік ізалятара Сяргей Каралёў пацьвердзіў у тэлефоннай гутарцы, што Цурпанаў ад 12 верасьня трымае сухую галадоўку. Паводле Каралёва, гэтым актывіст пратэстуе супраць абвінаваўчага прысуду.

Ірына кажа, што начальнік ізалятару прызнаў, што мужа сапраўды вадзілі да псыхіятра, бо «ўсіх абсьледуюць на прадмет прытомнасьці». Службовец, аднак, ня змог патлумачыць, чаму актывіст пачаў галадоўку праз 4 дні пасьля судовага рашэньня.

Фота: Радыё Свабода

Крыніца: Радыё Свабода

 

Яндекс.Метрика